Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

НАСТРОЙ (ВЕРШЫ АКСАНЫ ЯРАШОНАК)

У модных боціках гумовых
Спяшае верасень ужо.
Нясе ён у кішэнях-сховах
Нам кроплі восеньскіх
дажджоў
І холад досвіткаў
празрыстых,
Яшчэ – ураджай на дзіва ўсім,
Тужлівасць клёнаў
жаўталістых
І вогнішчаў гаркавы дым,
Садоў духмяную
стракатасць,
Шчымлівасць новага радка,
Камусьці – сум, камусьці –
радасць
Ад свята Першага
званка.
***
Жоўта-зялёнае мроіва
Шэптам душу
супакойвае.
Клумба букетам
вяргіневым
Ціха пастукае
ў шыбы мне.
Раніцы цёплыя,
росныя,
Не адчуваецца
восені.
Ды весялосць
дзесь
падзелася.
Верасень…
Верасень…
Верасень…
Ранэт
Кідаў на шчокі кропелькі
з бурштыну,
Цягучым струмянём
па вуснах цёк
І зачароўваў
араматам дзіўным
Салодкага ранэта свежы сок.
А яблык той,
чырвона-залацісты,
Маленькім сонцам саграваў
далонь,
Дарыў мне смак далёкага
дзяцінства
І непазбежнай восені агонь.
Малюнак нябёсаў
Малюнак нябёсаў салодкі,
Надзвычай прывабны
і смачны:
Цукровая вата аблокаў
Раскладзена кімсьці нябачным
На сподачку чыстым
з блакіту.
А побач, глядзіце, няйначай
Зіхоткае сонца разліта
Сваёй карамеллю гарачай.
Аксана ЯРАШОНАК

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 187 queries