Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

выстава дызайнера адзення Таццяны Уладыка

27 жніўня а 17 гадзіне ў выставачнай зале імя Н.Сілівановіча Вілейскага краязнаўчага музея адкрыецца выстава дызайнера адзення Таццяны Уладыка. Яна адбудзецца ў межах ужо вядомага віляйчанам праекта вілейскага музея і настаўніцы малявання гімназіі №2 Святланы Чабатар. У 2013 годзе Вілейскі музей ажыццяўляе працяг праекта пад назвай «ART-Vilejka». Творчы шлях», мэта якога – паказаць творчы шлях маладых творцаў Вілейшчыны. Першай выставай праекта «ART-Vilejka». Творчы шлях» стала персанальная выстава Максіма Мандрыка «17+». У жніўні адкрыецца выстава Таццяны Уладыка, а ў перспектыве – выстава Уладзіміра Мацюшонка. На адкрыцці выставы Таццяны Уладыка пройдзе дэфіле мадэляў у адзенні з калекцыі «Silkjazzmelody». Эскізы да калекцыі і само адзенне віляйчане змогуць паглядзець да канца верасня. «Silkjazzmelody» – першая калекцыя Таццяны Уладыка, крыніцай натхнення для якой паслужыў жаночы касцюм 20-30-х гадоў ХХ стагоддзя – эпохі джаза. Запрашаем на адкрыццё, уваход – вольны.

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 127 queries