Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Якое дачыненне «фэн-шуй» мае да нас, беларусаў?

Выпадковая суразмоўца паскардзілася: адкрый любы «жаночы» часопіс – і амаль на кожнай старонцы пра фэн-шуй. Як рабіць рамонт у кватэры, расстаўляць мэблю, дзе вешаць люстэрка, у які бок класціся галавой спаць і нават – як планаваць нараджэнне дзяцей. «Якое дачыненне ён, гэты «фэн-шуй», мае да нас, беларусаў? – пыталася яна. – Вось і сяброўка, не азірнуўшыся на яго, ніводнага больш-менш важнага рашэння ў жыцці не прымае. Папрасіла мяне нядаўна дапамагчы шпалеры выбраць – ну я і намучылася: то колер не адпавядае фэн-шуй, то – малюнак. Амаль не пасварыліся з ёю».
Даніна модзе – першае, чым можна растлумачыць такое «фэн-распаўсюджанне». Але ці варта ўсляпую ісці за іншаземнай модай? Там жа, за морам, дзе людзі з іншым менталітэтам, светапоглядам, нават сонца ўстае інакш. І тое, што ім добра, ці падыходзіць беларусу? Не, я зусім не супраць узаемапранікнення культур. Але нашы продкі пакінулі не менш багатую спадчыну, заснаваную на вопыце і назіраннях многіх пакаленняў. Як будаваць сядзібу і віць сямейнае гняздо, як ладзіць гаспадарку і працаваць, як выхоўваць дзяцей і шанаваць продкаў – пра гэта і шмат пра што яшчэ яны ведалі, пра гэта павінны ведаць і мы. Каб не губляць у космасе нітачкі свайго мікракосму, сувязь з каранямі і традыцыямі – не губляць сябе.
Фэн-шуй як захапленне? Чаму б і не, калі не шкодзіць. Галоўнае, каб не знікла мода на свае карані.
Таццяна ШАРШНЁВА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 21 queries