Шасцёрка выканаўцаў, што адстойвала гонар Вілейшчыны музыкальнай на 14 рэгіянальным фестывалі-конкурсе «Адна зямля», прывезла шэсць узнагарод – песенная творчасць кожнага была адзначана журы. Конкурс, які у гэтым годзе прымала Маладзечна, прайшоў у рамках фестывалю песні і паэзіі, што ў мінулыя выхадныя адгучаў у нашых суседзяў.
У сваіх узроставых групах другое месца занялі – Кацярына Барташэвіч, Дар’я Райкевіч, Таццяна Макарэвіч. Аляксандра Корсак прывезла прыз глядацкіх сімпатый, Анастасія Ластачкіна – дыплом за эмацыянальнае выступленне. А вось дзесяцігадовы Віталь Рогач, выступіць якому не перашкодзіла нават паламаная рука, быў адзначаны дыпломам «Творчая надзея». Дарэчы, дапамаглі яму ўразіць журы і гледача ансамбль танца Вілейскага Палаца культуры «Веснушки».
«Нашы выступоўцы традыцыйна не застаюцца без прызавых месцаў, – адзначыла ў размове з карэспандэнтам раёнкі дырэктар Вілейскага Палаца культуры Алеся Высоцкая. – Ужо стала гісторыяй, што тры гады запар мы атрымлівалі Гран-Пры фестывалю. Дагэтуль не ўдалося нам заняць толькі першае месца ў старэйшай групе (да 30 год). Аднак, гледзячы на вынікі фестывалю, можна меркаваць, што і гэта прыступка поспеху нам скарыцца».
Напомнім, першы фестываль прайшоў і таксама ў Маладзчна ў 1999 годзе. Тады ён стаў творчай пляцоўкай для моладзі Маладзечанскага, Валожынскага і Ашмянскага раёнаў. У 2000 годзе да заснавальнікаў далучыліся аддзелы культуры Вілейскага і Смаргонскага райвыканкамаў. Пазней – яшчэ і Астравец, і Мядзел.
У наступным годзе фестываль будзе прымаць Валожын.
Ірына ТРУБАЧ
Шэсць узнагарод з «Адной зямлі»
Visited 4 times, 1 visit(s) today
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ








