Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Усё яго жыццё звязана са складанай тэхнікай

Хацелася б расказаць пра чалавека, які ніколі не пасуе перад цяжкасцямі лёсу – нашага бацьку Кажушка Уладзіміра Аляксандравіча. 9-га чэрвеня яму спаўняецца 76 год.
Зараз ён пенсіянер, але ўсё яго жыццё звязана са складанай тэхнікай, ён працаваў на заводзе «Зеніт» галоўным механікам. Калі страціў зрок, гэта былі балючыя перажыванні для ўсёй сям’і. Але хутка знайшоў справы, якія былі неабходныя не толькі для ўладкавання жыцця, але і такія, што адчынялі вельмі цікавы і дагэтуль незнаёмы свет – віртуальны. А пачыналася знаёмства з камп’ютарнай тэхнікай у санаторыі «Пад’ельнікі». На прапанову авалодаць камп’ютарнымі асновамі адказаў цвёрдым: «Так, хачу!». І, пачаўшы вывучаць першыя ўрокі, якія, дарэчы, даваў чалавек таксама з абмежаваным зрокам, спыніцца ўжо не змог. Захапляе ўсё: вывучаць праграмы, знаходзіць новую інфармацыю, спрабаваць друкаваць і многае іншае. А калі штосьці не атрымліваецца, на дапамогу тату заўсёды прыходзяць унучкі Юля, Ліза і Анюта. Разам яны слухаюць вершы, музычныя творы ці абмяркоўваюць падзеі сучаснага жыцця.
Уся сям’я захапляецца поспехамі дзядулі ў авалоданні камп’ютарам і, канешне, падтрымлівае і падбадзёрвае яго. І мы дакладна можам сцвярджаць: «Трэба толькі мець жаданне, і ўсё атрымаецца».
Ірына МАЖУЛЬ,
Ларыса МАКСІМАВА, дочкі

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 169 queries