Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Электронныя грошы – не для аферы

Электронныя грошы прыдумалі для разлікаў у інтэрнэце. Зберагаюцца такія грошы ў кашальках, толькі гэта не звычайныя кашалькі, а электронныя. Класічная схема стварэння кашалька выглядае наступным чынам. На сайце ўпадабанага аператара праходзім рэгістрацыю, атрымліваем лагін, пароль, дадатковыя ключы доступу, нумар кашалька. Для папаўнення кашалька звяртаемся ў банк, дзе купляем спецыяльную карту і з яе ўводзім адмысловы код. Усё, грошы ў электронным кашальку. Цяпер надышоў час патраціць іх. З дапамогай электронных грошай можна заплаціць за розныя паслугі і тавары ў інтэрнэце. Можна рабіць грашовыя пераводы з аднаго кашалька на другі. Даволі часта з дапамогай электронных грошай аплачваецца дыстанцыйная праца – напрыклад, за праграму, пераклад, іншую паслугу. Трэба прызнаць, што электронныя грошы больш надзейныя,чым пластыкавыя карткі, калі толькі іх уладальнік не перадае іншай асобе ключы і сертыфікат, пароль. Электронныя грошы можна перавесці ў форму наяўных грошай.
Частка людзей насцярожана адносіцца да электронных грошай. Аднак ёсць іншая крайнасць, калі асобныя грамадзяне лёгка і проста адкрываюць электронныя кашалькі і шчыра думаюць, што віртуальная прастора ананімная і безкантрольная. Маўляў, можна правярнуць фінансавую аферу і знікнуць, альбо атрымаць даход на электронны кашалёк і не плаціць з яго падаткі. У сувязі з гэтым падатковая інспекцыя вымушана разчараваць такіх летуценнікаў.
Вядома, што банкі не раздаюць налева і направа звесткі аб уладальніках электронных кашалькоў, банкаўская тайна не дазваляе. Але па запыту падатковай інспекцыі банкі абавязаны даць звесткі пра гаспадара электроннага кашалька. І калі на кашалёк паступалі грошы, прыйдзецца даваць тлумачэнні пра гісторыю іх паходжання.
Часта бывае так, што гаспадаром электроннага кашалька з’яўляецца фізічная асоба і на кашалёк паступаюць грошы ад рэалізацыі тавараў, якія належаць камерцыйным арганізацыям. У такім выпадку адказ прыдзецца трымаць як арганізацыі, так і грамадзяніну.
Міхаіл ЦІМАШОЎ,
начальнік інспекцыі па падатках і зборах

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 168 queries