Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

РАСПАРАДАК СВЯТЫХ МІСІЙ У ВІЛЕЙЦЫ

Дарагія парафіяне і жыхары Вілейшчыны!
У 2013 годзе касцёл у Вілейцы адзначае 100-гадовы юбілей. Асноўныя юбілейныя ўрачыстасці адбудуцца 14 верасня 2013 года, у якіх прыме ўдзел Арцыбіскуп Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч і іншыя шматлікія госці. Ужо сёння Вас запрашаю на гэтае гістарычнае свята.
З нагоды юбілейнага года,з 3 па 10 сакавіка ў нашым касцёле адбудуцца парафіяльныя місіі. Парафіяльныя місіі – гэта час вялікай Божай ласкі, якая дапаможа выправіць і адбудаваць у нас і вакол нас тое, што было знішчана грахом, што было занядбана праз абыякавасць альбо духоўную ляноту. Гэта час нашага навяртання да Бога, час змены жыцця і духоўнага ўзбагачэння, час умацавання веры і вяртання да супольнасці Касцёла.
Благаслаўлёны Папа Ян Павел ІІ назваў парафіяльныя місіі “незамянімым сродкам інтэнсіўнай адновы хрысціянскага жыцця”.
Малітоўнае багацце місійнага тыдня вельмі вялікае. У касцёле адбываюцца святыя Імшы з місійным казаннем. Місіянеры абвяшчаюць навуку для людзей рознага ўзросту і стану: для дзяцей, моладзі, сярэдняга і старэйшага пакалення, для сем’яў. Праводзяць розныя набажэнствы і працэсіі.
Парафіяльныя місіі праводзяцца раз у некалькі гадоў. У Вілейцы яны будуць праводзіцца ўпершыню пасля вяртання святыні веруючым. Кодэкс Кананічнага Права абавязвае арганізоўваць місіі для ўмацавання і аднаўлення веры. Місіі будуць адбывацца на працягу цэлага тыдня, ад нядзелі да нядзелі. Кожны дзень належыць прыняць удзел у святой Імшы, выслухаць навуку аб асноўных праўдах веры і маралі, прыняць удзел у тэматычным набажэнстве. На працягу тыдня будзе магчымасць прыступіць да споведзі, якая ўжо будзе лічыцца велікоднай. У апошні дзень місій, 10 сакавіка, адбудзецца ўрачыстае благаслаўнне місійнага крыжа, які будзе ўстаноўлены каля касцёла.
У часе місій, у сераду, адбудзецца наведванне айцамі-місіянерамі хворых і пажылых людзей з удзяленнем сакрамэнту cповедзі, намашчэння хворых і Эўхарыстыі. Хто жадае скарыстаць з гэтай паслугі айцоў-місіянераў,належыць запісаць адрасы хворых у сакрыстыі.
На парафіяльныя місіі шчыра запрашаю ўсіх без выключэння: дзяцей, моладзь, людзей сярэдняга і старэйшага ўзросту, запрашаю прыходзіць цэлымі сем’ямі. Запрашайце на місіі таксама сваіх родных, сяброў і знаёмых. Пастараемся не прапусціць і не змарнаваць гэты важны час для нашага духоўнага ўзбагачэння і яднання з Богам!
Пробашч парафіі
Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы
кс. Аляксандр Барыла

РАСПАРАДАК
СВЯТЫХ МІСІЙ У ВІЛЕЙЦЫ
3 — 10.03.2013
Нядзеля, 3 сакавіка, 2013 г.
Дзень распачацця святых Місій.
10.00, 12.00 і 18.00 – св. Імша з агульнай навукай.
Падчас кожнай св. Імшы адбудзецца ўрачыстае ўвядзенне місіянераў у святыню.

Панядзелак, 4 сакавіка, 2013 г.
Дзень аднаўлення веры.
10.00 і 18.00 – св. Імша з агульнай навукай (пасля навукі вызнанне веры).
Пасля св. Імшы – набажэнства аднаўлення веры.

Аўторак, 5 сакавіка, 2013 г.
Дзень памерлых.
10.00 – св. Імша (складковая за памерлых) з агульнай навукай (малітвы за памерлых).
18.00 – св. Імша (складковая за памерлых) з агульнай навукай (малітвы за памерлых). Пасля Імшы працэсія на могілкі па вул. 1 Мая.
УВАГА! У сакрыстыю належыць перадаць карткі з імёнамі памерлых, за якіх будзе ахвяраваная св. Імша.

Серада, 6 сакавіка, 2013 г.
Дзень хворых і дзень сем’яў.
10.00 – св. Імша з навукай для хворых і людзей у сталым узросце, удзяленне сакрамэнту намашчэння хворых (набажэнства з люрдскім благаслаўленнем).
11.30 – наведванне хворых.
УВАГА! У сакрыстыю належыць перадаць адрасы хворых і састарэлых людзей.
18.00 – св. Імша з навукай для сем’яў, сужонкаў і аднаўленнем сужэнскіх абяцанняў.
УВАГА! На гэтую св. Імшу належыць прыйсці цэлымі сем’ямі, каб мець магчымасць аднавіць сужэнскія абяцанні.
Чацвер, 7 сакавіка, 2013 г.
Дзень Еўхарыстыі.
10.00 – св. Імша з агульнай навукай.
18.00 – св. Імша з агульнай навукай. Эўхарыстычнае набажэнства і працэсія.

Пятніца, 8 сакавіка, 2013 г.
Дзень паяднання.
9.00 – споведзь.
10.00 – св. Імша з агульнай навукай.
17.00 –Крыжовы шлях. Споведзь.
18.00 – св. Імша з агульнай навукай і пакутнае набажэнства.

Субота, 9 сакавіка, 2013 г.
Дзень Найсвяцейшай Панны Марыі.
10.00 – Святая Імша з агульнай навукай. Благаслаўленне дзяцей.
УВАГА! На гэтую св. Імшу належыць прывесці ўсіх дзяцей, нават самых маленькіх.
15.00 – сустрэча з дзецьмі.
16.30 – сустрэча для школьнай моладзі.
18.00 – св. Імша з агульнай навукай. Ахвяраванне парафіі Маці Божай.
19.30 –Сустрэча для студэнцкай і працуючай моладзі.

Нядзеля, 10 сакавіка, 2013 г.
Дзень заканчэння святых Місій
10.00 – св. Імша, якую ўзначаліць Мітрапаліт Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Пасля св. Імшы адбудзецца асвячэнне новага місійнага крыжа, ушанаванне крыжа. Благаслаўленне на заканчэнне святых Місій.

br /

Visited 9 times, 1 visit(s) today
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 226 queries