Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

22 февраля в музее откроется выставка художника Александра Гришкевича

22 лютага а 17 гадзіне ў выставачнай зале краязнаўчага музея адкрыецца персанальная выстава мастака Аляксандра Грышкевіча.

Ён нарадзіўся ў Маладзечна ў 1961 годзе. Вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя Глебава, затым у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце, стажыраваўся ў Творчых акадэмічных майстэрнях Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. З 1984 года — удзельнік рэспубліканскіх і міжнародных групавых і персанальных выстаў. З 1996 года — член Саюза мастакоў. Працы Аляксандра Грышкевіча знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, у фондах Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, у Светлагорскай карціннай галерэі імя Германа Пранішнікава (Беларусь), ва Унечскай карціннай галерэі (Расія), у Цэнтры культуры горада Свеце (Польшча), у карпаратыўных і прыватных зборах у Беларусі і за мяжой.

Уваход на адкрыццё выставы свабодны.

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 169 queries