Па добрай традыцыі ў гэтыя святочныя дні не засталася ў баку ад добрых спраў і віншаванняў раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. 
Як адзначыла яго старшыня Святлана Лях, іх Дзядуля Мароз і Снягурка наведаліся з падарункамі да хворых дзетак з арганізацыі «Альтэрнатыва», у дзіцячае аддзяленне бальніцы і ў дзіцячы сацыяльны прытулак у Шылавічах. Не без удзелу Чырвонага Крыжа прайшлі дабрачынныя ёлкі, свята на Вілляніным хутары.
– Дзякуючы гуманітарнай дапамозе з Оберхаўзена мы змаглі зрабіць падаруначкі дзецям, – расказала Святлана Лях. – А на стары Новы год ужо запланавалі паездку ў Касцяневіцкую бальніцу сястрынскага догляду – старэнькія і нямоглыя людзі таксама будуць рады і невялічкім падаруначкам, і клопату пра іх.
Ірына БУДЗЬКО
На здымку: навагодняе свята з удзелам супрацоўнікаў Чырвонага Крыжа ў сацыяльным прытулку.
І падарунак пад назвай клопат…
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ


