Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Каб трапіць на прыём да ўрача, трэба пра талончык паклапаціцца загадзя

У гэтым – сутнасць праблемы, з якой звярнуўся ў рэдакцыю пенсіянер Васіль Антонавіч Глаўко. Нягледзячы на паважаны ўзрост, пенсіянер яшчэ працуе. І гэта, лічыць, якраз і ёсць выратаванне ад адзіноты, ад якой звычайна так пакутуюць немаладыя людзі. Ды вось бяда – пачаў падводзіць зрок. Праблема даволі сур’ёзная, таму Васіль Антонавіч вырашыў звярнуцца за дапамогай у сталіцу. Засталося толькі ўзяць накіраванне з раённай бальніцы. А тут праблема – каб трапіць на прыём да патрэбнага ўрача, трэба пра талончык паклапаціцца загадзя.
– Што рабіць у такой сітуацыі? – задае пытанне пенсіянер. – Растлумачце і мне, і многім іншым чытачам газеты.
Каб разабрацца, я звярнулася да загадчыцы паліклінікі Таццяны Рамера. Вось што яна растлумачыла:
– Сітуацыя і сапраўды няпростая – не хапае ўрачоў. І для наведвальнікаў паліклінікі, і для нас, медработнікаў. Мяркуйце самі: наш акуліст зараз працуе на два раёны – свой і Мядзельскі. Таму, самі разумееце, прыйсці ў паліклініку і ў гэты ж дзень трапіць на прыём праблематычна. Ёсць пытанні і з тэрапеўтамі, якіх на горад засталося толькі чатыры. Таму і рэкамендуем усім, хто збіраецца на прыём, заказаць талончык да патрэбнага ўрача загадзя. Па тэлефоне прымуць вашу заяўку, а ў азначаны дзень і час прыйдзеце ў паліклініку, атрымаеце свой талон і пойдзеце да ўрача.

Ірына БУДЗЬКО

Visited 7 times, 1 visit(s) today
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 226 queries