Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Мамін сынок

Яны выйшлі з магазіна – невысокая жанчына ўжо, напэўна, пенсійнага ўзросту і атлетычнага складу малады чалавек у моднай куртцы.
– Нічога, сынок, не забыліся? – пацікавілася маці ў дзецюка. – Можа, што хацеў, дык кажы – вярнуся…
Той штосьці незадаволена буркнуў і пайшоў наперад, нацягнуўшы на вушы спартыўную шапачку і засунуўшы рукі ў кішэні. А маці, перагнуўшыся на бок ад цяжару наладаванай сумкі, – ззаду. Думалася, што сын вось-вось здагадаецца, павернецца да маці, возьме яе ношу. Не, не павярнуўся, а наадварот, прыспеўшы ў хаду…
На прыпынку гарадскога аўтобуса зноў іх убачыла. Сын сядзеў на лаўцы, побач стаяла наладаваная прадуктамі сумка, а маці клапатліва завіхалася ля «дзіцяці»: то шапку на вушы нацягне, то захіне ад ветру шыю.
– Ды сядзь ты, маці! З табой толькі сораму набярэшся, – упаўголаса вурчала незадаволенае «дзіця». І няўцям яму, дужаму эгаісту, што сорамна перш за ўсё за яго.

Ірына БУДЗЬКО

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 168 queries