Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

В Вилейке за право называться лучшим историческим фильмом будут бороться четыре киноленты

Вывучэнне гісторыі роднага краю, крыніцы нашай духоўнасці і адукаванасці, – патрэба надзённая. Дзеля далучэння беларусаў да гісторыка-культурных каштоўнасцяў нашага краю і праводзіцца рэгіянальнае свята-конкурс аматарскага краязнаўчага фільма «Гэта мой край!». ІІ свята-конкурс аматарскага фільма адкрыецца 20 кастрычніка ў Вілейскім Палацы культуры а 11 гадзіне. Пра тое, што яшчэ будзе ў праграме свята, гутарылі з Таццянай ЗАХАРЫЧ, дырэктарам цэнтра эстэтычнага выхавання.
– А палове 11 гадзіны ў Палацы культуры адкрыецца выстава «Шляхамі І Сусветнай вайны», будуць працаваць выставы краязнаўчых матэрыялаў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ўстаноў культуры і адукацыі Вілейскага раёна, адбудзецца прэзентацыя маладзёжнай кінастудыі «Кола-ТВ» прафесійна-тэхнічнага каледжа.
– Таццяна Мікалаеўна, якія фільмы будуць спаборнічаць за Гран-пры?
– За права звацца лепшым аматарскім краязнаўчым фільмам паспрачаюцца стужкі «Чатыры пары года» (Вілейка), «Маршрутамі Першай Сусветнай» (студыя «Кола-ТВ»), «Жыровічы – святыня Беларусі» (Слонім), «Да хвалы Алтара» (Наваполацк (касцёл)), «Да вытокаў роднага краю» (Слуцк), «Мы нашчадкі Дручан» (Талачын) і фільм Міхаіла Петуха, прадстаўніка клуба духоўнай культуры «Крыніцы чысціні», прысвечаны падзеям Першай Сусветнай. Акрамя таго, будуць і іншыя намінацыі.
– Хто ўзначаліць журы?
– Старшыня журы – Уладзімір Мароз, вядучы рэдактар студыі «Летапіс» дакументальнага кіно Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм».
– Таццяна Мікалаеўна, якой чакаецца праграма свята-конкурсу?
– Пасля ўрачыстага адкрыцця адбудзецца прагляд конкурсных фільмаў, потым – прэзентацыя дакументальнага фільма «У пошуках новай зямлі» (аўтар сцэнарыя Уладзімір Мароз, рэжысёр Яўген Сяцько) вытворчасці студыі «Летапіс» кінастудыі «Беларусьфільм».
– Дзякуй за гутарку і поспехаў усім удзельнікам.
Падрыхтавала Таццяна ШАРШНЁВА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 127 queries