Гандаль рухае рэклама, гэта зразумела. У прыярытэце – слоганы, якія трапна гучаць і лёгка запамінаюцца. Найбольш трывала (мацней, чым вершы і казкі) яны замацоўваюцца ў дзіцячым лексіконе. Але чаму ў пагоні за хуткай славай некаторым вытворцам не да дробязей? Задаць сабе такое пытанне прымусіў убачаны рэкламны ролік. Аб’ектам прасоўвання на рынак выступала дзіцячае пюрэ. «Абібок» – такая «гучная» назва выклікала не ўсмешку, хутчэй здзіўленне, калі не сказаць больш. Харчаванне айчыннай вытворчасці для дзетак вядомае сваёй якасцю, таму і карыстаецца попытам. Не выклікаюць пытанняў наконт якасці і тавары гэтай лінейкі, калі б… не назва. Які сэнс хацелі данесці да спажыўцоў вытворцы? Звернемся да слоўніка. Абібок – слова размоўнае, сінонімы – гультай, байбак, мае неадабральнае значэнне. Ці так павінны мы называць сваіх дзетак, калі хочам, каб яны выраслі стараннымі і паслухмянымі? Ці, можа, вытворцы маюць на ўвазе, што менавіта такой павінна вырасці наша крывіначка – абібокам на бацькоўскай шыі?.. Страшна падумаць, куды можа завесці пошук праўды ў такіх сэнсавых хітраспляценнях. Ці не знайшлося ў нашай, адной з самых мілагучных моў свету, іншых, больш мілагучных, слоў? Для дзяцей жа стараемся, не чужых – нашых. Не хацелася, каб дзяцінства «рыфмавалася» з «абібокам». Гучны брэнд, але пра яго сэнс стваральнікі , на жаль, не паклапаціліся.
Таццяна ШАРШНЁВА
Не хотелось бы, чтобы детство «рифмовалось» с «Абібок»
Visited 7 times, 1 visit(s) today
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ









А дальше в рекламе — Абибок — время маленьких талантов(???) *SORRY*