Каля 100 чалавек з Мінска і Мінскага раёна, Маладзечна, Смаргоні, Ашмян, Жодзішак прыязджалі ў Вілейку. «Далёкія» удзельнікі Сплаву-экспедыцыі па Віліі 2012 года — з Гомеля і Брэста — прыехаць не змаглі, а суседзі падтрымалі. Прыемна было бачыць дзіцячыя твары — расце змена вандроўнікаў і краязнаўцаў. Прысутныя з цікавасцю праглядзелі фота-відэапрэзентацыю нашай ліпеньскай вандроўкі. А прадстаўнікі школ Вілейкі і раёна атрымалі адноўлены папяровы варыянт карты «Векапомная Вілейшчына: ад старажытнасці да сучаснасці». Пра свае карціны гасцям і жыхарам горада распавёў таленавіты мастак Эдуард Мацюшонак і традыцыйна парадаваў ансамбль «Элегія» — мілагучнымі спевамі і вершамі. А сяброўскі торт на 5 кілаграмаў, смачны і прыгожы, зрабілі на хлебазаводзе. Дзякуючы работнікам музея сустрэча сяброў ва ўтульнай выставачнай зале стала амаль сямейным святам. На развітанне госці заўважылі, што Вілейка іх зноў парадавала. Сапраўды цікавыя ў гістарычным і культурным плане наш горад і раён зноў пацвердзілі «брэнд» адметнага гасціннага месца з устойлівымі традыцыямі, аснова якіх — шчырая самаадданая праца цудоўных рупліўцаў-патрыётаў.
Міхаіл ПЕТУХ
На здымку з картай — дырэктар школы ў Нарочы Сяргей Капцюг
Около 100 человек приезжали в Вилейку
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ