Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Як ігралі цымбалісты, спадабалася ўсім чыста

Жанчыне наканавана даваць пачатак многаму і, у першую чаргу, новаму жыццю. Менавіта яна, не моцны мужчына, з’яўляецца захавальніцай сямейнага ачага, напаўняе жыццё святлом і глыбокім сэнсам. Дык як жа аддзячыць жанчыне за гэту высакародную місію? Упэўнена, што любоўю, клопатам, павагай. І не толькі ў сакавіцкі жаночы дзень, а заўсёды.DSC09051
– Мы, культработнікі, стараемся менавіта так і рабіць, – расказвае дырэктар Вязынскага цэнтра культуры і вольнага часу Наталля Чарток. – У кожным сваім мерапрыемстве ўслаўляем мы сяльчанак, стараемся, каб у нас яны хоць на кароткі час забыліся пра клопаты, адпачылі і павесяліліся.
Напярэдадні жаночага свята ўзорны ансамбль народных інструментаў Вязынскага цэнтра культуры і вольнага часу разам з самадзейнымі артыстамі сабралі ў доме сацыяльных паслуг, які знаходзіцца ў Чэхах, жанчын гэтай вёскі і суседніх Шчукаў. Праграма называлася «У свята – жанчынам, прыгожым душой». Прыйшлі на мерапрыемства людзі розных узростаў. Цікава было ўсім, бо самадзейныя артысты пастараліся падабраць нумары на ўсе густы – ад твораў у выкананні ансамбля цымбалістаў да пранікнёных лірычных песень. Такое віншаванне жанчынам запомнілася надоўга.
Ірына БУДЗЬКО
На здымках: і загучалі цымбалы

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 176 queries