Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Паважаныя работнікі бібліятэк Міншчыны!

Паважаныя работнікі бібліятэк Міншчыны!
Ад імя абласнога выканаўчага камітэта шчыра віншую вас з прафесійным святам. Яно адзначаецца ў знак прызнання вашага вялікага ўкладу ў справу служэння ідэалам дабра, гуманізму і асветы, захавання нацыянальнай спадчыны, фарміравання інтэлектуальных рэсурсаў нашай дзяржавы.
Бібліятэкі Міншчыны, якіх зараз налічваецца каля 1700, выступаюць надзейнымі і кампетэнтнымі партнёрамі ў ажыццяўленні дзяржаўных праграм, актыўна праводзяць мерапрыемствы ў рамках Года кнігі, а таксама святкавання юбілеяў народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы, Якуба Коласа і Максіма Танка. Яны шырока прапагандуюць нацыянальную літаратуру і мастацтва. Па ініцыятыве абласной бібліятэкі штогод адбываецца злёт маладых паэтаў Міншчыны, які спрыяе папулярызацыі беларускай мовы, раскрыццю творчых здольнасцей пачынаючых аўтараў.
Хачу падзякаваць вам, шаноўныя работнікі бібліятэк, і за плённую грамадскую дзейнасць, звязаную з арганізацыяй адказных палітычных кампаній і дзяржаўных святаў. Ваша адданасць справе, высокі прафесіяналізм, увага да запатрабаванняў чытачоў заслугоўваюць самай шчырай павагі і ўдзячнасці.
Жадаю вам новых поспехаў у працы, моцнага здароўя, дабрабыту і шчасця.
Старшыня Мінскага абласнога
выканаўчага камітэта Б.В.БАТУРА

Visited 12 times, 1 visit(s) today
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 226 queries