Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Дзень бібліятэк: колькі беларусаў ходзіць у бібліятэкі і што яны чытаюць

Больш за два з паловай мільёна чалавек штогод карыстаецца паслугамі грамадскіх бібліятэк. Пра гэта паведаміла галоўны спецыяліст упраўлення культуры і народнай творчасці Мінкульта Вольга Макарава ў інтэрв’ю БелТА.

У сярэднім па краіне 41% ад агульнай колькасці карыстальнікаў – дзеці і падлеткі. Гэта сведчыць пра тое, што бібліятэкі актыўна працуюць з маладой аўдыторыяй, заахвочваючы да чытання кніг.

У той жа час, адзначыла Вольга Макарава, у апошнюю пяцігодку прасочваецца наступная тэндэнцыя: колькасць карыстальнікаў бібліятэк скарачаецца, і гэта абумоўлена дэмаграфічнымі і міграцыйнымі працэсамі, а таксама аптымізацыяй сеткі бібліятэк і агульнай тэндэнцыяй да лічбавізацыі грамадства. Пры гэтым павялічваецца колькасць віртуальных карыстальнікаў, якія звяртаюцца да паслуг бібліятэк у аддаленым рэжыме.

«Агульная колькасць наведванняў з улікам віртуальных складае больш за 35 мільёнаў. Колькасць выдадзеных дакументаў складае больш за 37 мільёнаў экземпляраў у год, – паведаміла Вольга Макарава. – Безумоўна, гэтаму спрыяе ўвядзенне і развіццё лічбавых платформаў і анлайн-паслуг, пашырэнне даступнасці электронных інфармацыйных рэсурсаў, актыўная работа па папулярызацыі віртуальных планаў работы бібліятэк праз сайты і сацыяльныя сеткі».

Што цікава, у нашай краіне бібліятэчная прафесія застаецца жаночай: доля супрацоўнікаў-мужчын, паводле звестак Міністэрства культуры, складае ўсяго 4%. Усяго ў Беларусі налічваецца 5,6 тысяч бібліятэк, агульны фонд – каля 200 мільёнаў экземпляраў кніг.

А калі вы ў апошні раз звярталіся ў бібліятэку і якую кнігу прачыталі? Дзень бібліятэк – добрая нагода для гэтага.

Таццяна ШАРШНЁВА/ Фота з архіву рэдакцыі

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 207 queries