22 жніўня адбылося пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі Вілейскай выбарчай акругі №74 па выбарах дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Разгледзеўшы прадстаўленыя кандыдатамі камплекты дакументаў, камісія прызнала дакладнасць подпісаў, сабраных у падтрымку Барысаўца Ігара Генадзьевіча і Русака Віктара Уладзіміравіча, дастатковай для рэгістрацыі іх кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Ад Барысаўца І. Г. у камісію паступіла заява, у якой ён прасіў зняць сваю кандыдатуру з рэгістрацыі. Камісія задаволіла яго просьбу.
Разгледзеўшы дакладнасць звестак, прадстаўленых у дэкларацыі аб даходах і маёмасці Малярчуком Уладзімірам Архіпавічам, вылучаным Аб’яднанай грамадзянскай партыяй, і Краўчонкам Юрыем Мікалаевічам, вылучаным Ліберальна-дэмакратычнай партыяй, камісія прыняла рашэнне адмовіць ім у рэгістрацыі ў сувязі з неадпаведнасцю сапраўднасці прадстаўленых звестак. Камісія вырашыла зарэгістраваць кандыдатамі ў дэпутаты па Вілейскай выбарчай акрузе №74 Русака В. У. і Маціюна І.І.
Аднак Маціюн І.І., вылучаны ад партыі левых “Справядлівы свет”, падаў у камісію заяву з просьбай зняць яго кандыдатуру з рэгістрацыі, адмовіўшыся ўдзельнічаць далей у выбарчай кампаніі. Такім чынам, кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікой Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, згодна рашэння акруговай выбарчай камісіі Вілейскай выбарчай акругі №74, па Вілейскай акрузе зарэгістраваны Русак Віктар Уладзіміравіч — начальнік Галоўнага ўпраўлення эканамічнай бяспекі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.
Камісія зацвердзіла давераных асоб кандыдата ў дэпутаты і тэкст бюлетэню.
Афіцыйна
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ







