А яшчэ ў рэдакцыю патэлефанавала мама Вадзіма Буркевіча. Падчас канікул яе сын працаваў у гадавальніку Вілейскага лясгаса. З уладкаваннем на працу яму і іншым падлеткам, каму споўнілася чатырнаццаць год, дапамог райкам БРСМ. «І не перапрацаваліся яны – рабочы дзень доўжыўся ўсяго чатыры гадзіны, і капеечку зарабілі. Будуць самі ведаць, як яна даецца», – расказала жанчына. Іх сям’я – шматдзетная, таму тое, што сын правёў лета з карысцю, таксама важна. Пра тых дзяўчат, што працуюць ў райкаме БРСМ, наша чытачка сказала: сваю справу робяць яны добра. «Я ведаю, што не адна я такая ўдзячная маці, – дадала яна. – Іншыя бацькі таксама задаволены тым, што іх дзеці змаглі гэтым летам працаўладкавацца падчас адной з чатырох змен». Куды пойдуць заробленыя сынам грошы? Хутчэй за ўсё, на школьны касцюм – 1 верасня не за гарамі.
І адпачылі, і зарабілі
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ







