Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Ёсць праблемы ля вады…

Многія гэтым летам ад спёкі ратаваліся каля вадаёмаў. Алена Іванаўна, жыхарка Вілейкі, патэлефанавала, каб падзяліцца тым, што яе вельмі ўразіла. За Касуцкім мастом у сезон заўсёды мнагалюдна – і моладзь, і дзеці, і дарослыя з задавальненнем акунаюцца ў водную прахалоду. Не стала выключэннем і гэта лета. Менавіта ў гэтым месцы наша чытачка стала сведкай аднаго ўражальнага эпізоду. Да берага, дзе плёскаліся дзеці, падышла маладая жанчына – з выгляду сучасная, у пекным купальніку. З пакета яна дастала аднаразовыя талерачкі-вілачкі, баначку з мыйным сродкам, спакойна намыліла мачалку… Пена паплыла па вадзе. На пытанне, чаму менавіта тут яна ўзялася за мыццё, у адказ прагучала: «Нам ехаць далёка». На заўвагу, што нельга так, тая толькі нешта прабубніла сабе пад нос і посуд пачала мыць пяском. Хто знаходзіўся побач, на інцыдэнт увагі не звярнулі (або толькі зрабілі выгляд, што нічога звышардынарнага не адбылося?). А наша чытачка, якой здаралася адпачываць і за мяжой, прызналася, што такога не бачыла нідзе. Ды і наогул, чаму б посуд, які недарэмна называецца аднаразовым, не выкінуць разам з пакетам пасля выкарыстання? Вось і атрымліваецца, што ад спёкі трэба не толькі ратавацца ля вады, але і ратаваць ваду ад людзей.

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 187 queries