Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Першы ўкос травы на Вілейшчыне завершаць да 15 чэрвеня: вынікі і героі корманарыхтоўкі

Пачатак лета – час актыўнай нарыхтоўкі травяных кармоў. Аператыўна правесці ўборку траў першага ўкосу – такая задача стаіць перад працаўнікамі сельскай гаспадаркі. Па дадзеных Міністэрства па сельскай гаспадарцы і харчаванні, на 8 чэрвеня ў краіне ўжо была скошана большая палова плошчаў траў.

Актыўна ідзе корманарыхтоўчая кампанія на Міншчыне. Усяго ў гэтым годзе гаспадаркам цэнтральнага рэгіёна трэба нарыхтаваць больш за 140 тысяч тон сена, 3,5 мільёна тон сенажу і 4,5 мільёна тон сіласу. Як паведамілі ў Камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінскага аблвыканкама, штодзённа ў перадавых гаспадарках сталічнай вобласці закладваецца прыкладна 100 тысяч тон зялёнай масы.
Своечасова і старанна правесці касавіцу траў, каб забяспечыць жывёлу якаснымі кармамі на стойлавы перыяд – з гэтай галоўнай на гэты час мэтай працуюць аграрыі Вілейшчыны. Нарыхтоўка кармоў ідзе ў кожнай гаспадарцы. Як расказаў начальнік аддзела арганізацыі вытворчасці ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Леанід Кудзеля, на 8 чэрвеня травы першага ўкосу быў убраны 61 працэнт плошчаў і нарыхтавана па раёне 3,98 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы.

– На азначаную дату, да прыкладу, у адкрытым акцыянерным таварыстве «Новая Вілія» былі скошаны 72 працэнты плошчаў (2490 гектараў пры плане 3450), дзе нарыхтавана 5,88 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы,  – адзначыў Леанід Часлававіч.  – У «Нарачанскіх зорах» травы на гэту дату ўбраны на 69 працэнтах плошчаў і нарыхтавана 4,3 цэнтнера кармавых адзі­нак, у «Новай Любаніі»  – 60 працэнтаў і 3,4 цэнтнера кармавых адзінак. У «Першым Беларускім» на 8 чэрвеня было нарыхтавана 11,19 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы.

Завяршыць першы ўкос траў да 15 чэрвеня – такая задача стаіць перад працаўнікамі гаспадарак раёна, і яны старанна робяць сваю справу, выкарыстоўваючы кожную спрыяльную гадзіну. Хто яны, героі корманарыхтоўкі? На гэта пытанне адказалі ў вышэйназваных гаспадарках.

У «Новай Віліі» такімі назвалі Віталія Жаўняровіча, які працуе на кормаўборачнай тэхніцы, Алега Петрусевіча, Мікалая Шэмеля і Віталія Сакалоўскага, што занятыя адвозкай зялёнай масы, а таксама Аляксандра Русака на трамбоўцы.
Плённа працуюць на нарыхтоўцы кармоў у «Нарачанскіх зорах» Сяргей Кубліцкі, Віктар Гакуць, Сяргей Кезік, Ігар Карыцька, Віталій Клаўсуць, Сяргей Дубяга, Іван Забрамскі, Дзмітрый Кавалёнак, Вадзім Токараў, Сяргей Роўда, Мікалай Вішнеўскі, Юрый Міклуш, Аляксандр Сняткоў.Лідарамі важнай сельскагаспадарчай кампаніі ў «Новай Любаніі» сёлета сталі Дзмітрый Кізік, які заняты на касьбе, Аляксей Шчуркоўскі (граблі), Юрый Русак і Мікалай Голубеў (падбор), Іван Сухарэўскі (трамбоўка) і Сяргей Грышын (адвозка).

Барыс Яўгель, Віктар Ковель, Дзмітрый Ліпніцкі, Міхаіл Карніловіч – гэтыя працаўнікі вызначыліся на нарыхтоўцы кармоў у «Першым Беларускім». Важная сельскагаспадарчая кампанія ў разгары. Поспехаў вам, корманарыхтоўшчыкі!

Ірына БУДЗЬКО

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 189 queries