«Будзем чакаць наступнай такой сустрэчы» – такое пажаданне выказалі жыхары Лукаўца, якія на днях патэлефанавалі ў рэдакцыю са словамі падзякі. Яны расказалі, што да Дня сям’і іх парадавалі цудоўнай канцэртнай праграмай. Мерапрыемства прайшло ў мясцовым Доме культуры.
Канцэрт быў падрыхтаваны Вілейскім тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва сумесна з Вілейскім раённым цэнтрам культуры. Вяскоўцаў шчыра віншавалі загадчыца аддзялення надомнага абслугоўвання цэнтра Данута Раманоўская, а таксама таленавітыя самадзейныя артысты Ільянскага, Вязынскага і Нарачанскага Дамоў культуры.
«Будзем чакаць наступнай такой сустрэчы», – зазначылі ў канцы вяскоўцы. Упэўнена, што такія мерапрыемствы абавязкова будуць.
Падрыхтавала Ірына БУДЗЬКО/ Фота прадастаўлена Ларысай АНДРУШКЕВІЧ









