Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Сев яровых и закрытие влаги: актуальная статистика по агросектору Беларуси и Вилейского района

Адна з галоўных веснавых кампаній у разгары – беларускія аграрыі заняты сяўбой яравых.

Як паведамляе БелТА, на 6 красавіка ў краіне было засеяна звыш 20 працэнтаў плошчаў яравых культур  – гэта складае 472 тысячы гектараў. У Брэсцкай вобласці засеяна 120 тысяч гектараў (29 працэнтаў ад плана), Гродзенскай  – 101 тысяча (30 працэнтаў), Мінскай – 84 тысячы (17 працэнтаў), Гомельскай – 68 тысяч гектараў (17 працэнтаў), Магілёўскай – 53 тысячы (16 працэнтаў), Віцебскай – 46 тысяч гектараў (14 працэнтаў).

Лён-даўгунец пасеяны на 14 тысячах гектараў, што складае 28 працэнтаў ад плана, цукровыя буракі – на больш чым 22 тысячах гектараў (гэта 21 працэнт ад плана).

Праводзяцца і работы па закрыцці вільгаці. На 6 красавіка яны выкананы на плошчы ў 1045 тысяч гектараў, што складае 76 працэнтаў ад плана. Мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад яравую сяўбу гэтага года назапашана 682 тысячы тон дзеючага рэчыва, што складае 81 працэнт ад плана. Арганікі пад яравую сяўбу ўнесена 27 мільёнаў тон, што складае 56 працэнтаў ад вывезенага.

На Вілейшчыне

Паспяхова ідзе сяўба ранніх яравых збожжавых і ў нашым раёне. На 6 красавіка гаспадаркі Вілейшчыны пасеялі гэтыя культуры на плошчы ў 4237 гектараў, што складае 80 працэнтаў ад плана. Некаторыя гаспадаркі ўжо закончылі сяўбу ранніх яравых збожжавых. Гэта адкрытыя акцыянерныя таварыствы «Чурлёны», «Нарачанскія зоры», СУП «Першы Беларускі», філіял «Юнік-АГРА».

Падрыхтавала Ірына БУДЗЬКО

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 190 queries