Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Трыадзінства поспеху: у Вілейцы ўшанавалі пераможцаў абласнога этапу рэспубліканскай алімпіяды

18 сакавіка ў Вілейскай гімназіі №1 «Логас» прайшла ўрачыстасць – адзначалі пераможцаў трэцяга этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.

Мерапрыемства сабрала юных і таленавітых вучняў устаноў адукацыі раёна, іх вопытных настаўнікаў, уважлівых і клапатлівых бацькоў, а цырымонію ўзнагароджання правяла начальнік аддзела па адукацыі і спорце райвыканкама Алена Саладуха.

Бацькі – настаўнікі – вучань. У гэтым моцным тры­адзінстве – аснова кожнай гісторыі поспеху. А вынікі гэтага паспяховага ўзаемадзеяння – у россыпе дыпломаў і іншых узнагарод.

Таццяна ШАРШНЁВА/ Фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 190 queries