Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

«Мы – грамадзяне Беларусі!»: у Вілейцы юным актывістам урачыста ўручылі пашпарты

Напярэдадні Дня Канстытуцыі юных віляйчан, іх бацькоў і настаўнікаў у Вілейскім гарадскім Доме культуры сабрала ўрачыстасць, прысвечаная ўручэнню пашпартоў. Правядзенне раённага этапа Усебеларускай патрыятычнай акцыі «Мы – грамадзяне Беларусі!» – добрая традыцыя.

19 хлопцаў і дзяўчат – актывісты, удзельнікі алімпіяд і конкурсаў – атрымалі свой галоўны дакумент. З гэтай важнай падзеяй іх віншавалі намеснік старшыні Вілейскага райвыканкама Людміла Сляпцова, інспектар групы па рабоце з замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства аддзялення па грамадзянстве і міграцыі аддзела ўнутраных спраў Вілейскага райвыканкама Вольга Салаўёва. Урачысты момант з моладдзю Вілейшчыны раздзялілі непаўналетнія вязні фашысцкіх канцлагераў Святлана Гушчонак і Міхаіл Уласік, а таксама старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Вольга Дзяруга, загадчык сектара культуры райвыканкама Анастасія Капцюг, спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Яўгель, першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ» Дзіяна Камінская.

Грамадзянін Рэспублікі Беларусь. Гэта ганаровае званне дае юным беларусам пэўныя правы і абавязкі, якія зафіксаваныя ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Кожны з удзельнікаў урачыстасці атрымаў свой экземпляр Канстытуцыі, а таксама кнігу «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь».

Выдатнікі, спартсмены, таленавітыя мастакі і музыканты, грамадскія актывісты і валанцёры – усе яны, хто на днях атрымаў свой першы дарослы дакумент  – пашпарт, сёння будуюць уласны шлях да поспеху. «Прымаючы ганаровае званне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, мы ўрачыста абяцаем: сваёй вучобай, сваёй працай, актыўнай жыццёвай пазіцыяй і сваімі справамі ўмацоўваць аўтарытэт і добрае імя нашай Радзімы, абяцаем быць годнымі памяці нашых землякоў, якія аддалі свае жыцці за гонар, свабоду і незалежнасць нашай краіны, абяцаем, што ўсе свае веды і ўсе свае сілы накіруем на тое, каб стаць сапраўднымі гаспадарамі нашай роднай зямлі!» Гэтыя словы ўрачыстага абяцання ад кожнага беларуса патрабуюць адказнасці – за свае ўчынкі і за краіну, дзе яго карані.

Таццяна ШАРШНЁВА/ Фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 239 queries