Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Акцыя «Наш жывёлавод» на Вілейшчыне: словы ўдзячнасці за нялёгкую працу

У рэспубліцы праходзіць традыцыйная рэспубліканская акцыя «Наш жывёлавод», ініцыятарам якой выступае Беларускі прафсаюз работнікаў аграпрамысловага комплексу. У рамках яе прадстаўнікі галіновага прафсаюза выязджаюць на комплексы і фермы, каб выказаць па­дзячныя словы людзям, якія там працуюць. Жывёлагадоўля – асаблівая галіна, у якой людзі шчыруюць круглы год, без выхадных і святаў, дзеля харчовай бяспекі краіны.

У гэтыя дні старшыня Вілейскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Ірына Супрановіч таксама наведваецца на фермы і комплексы з падарункамі і віншавальнымі словамі, каб сказаць наша агульнае «дзякуй» жывёлаводам. «Кожны з працаўнікоў жывёлагадоўчай сферы ўносіць свой уклад у развіццё аграпрамысловага комплексу нашай краіны, — падзялілася ўражаннямі ад такіх сустрэч Ірына Аляксандраўна. – Гэта людзі, што робяць нялёгкую, але вельмі патрэбную справу, якой адданыя ўсёй душой. Дзякуй ім за гэта».

На днях Ірына Супрановіч пабывала ў ААТ «Сцешыцы» і філіяле «Даўгінава» ААТ «Новая Вілія», дзе павіншавала працоўныя калектывы, юбіляраў, уручыўшы ім падарункі.

Ірына БУДЗЬКО

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 190 queries