Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Конкурс чытальнікаў, прысвечаны Году беларускай жанчыны, адбыўся у дзіцячым садзе № 4

У цёплай і творчай атмасферы ў дзіцячым садку № 4 прайшоў конкурс чытальнікаў «Квiтней, Беларусь!», прысвечаны Году беларускай жанчыны. Сваю любоў да роднай зямлі і павагу да жанчыны-маці праз паэтычнае слова выказалі выхаванцы дашкольнай установы і вучні 1 «А» і 1 «Б» класаў гімназіі «Логас».
Падрыхтоўка да мерапрыемства ішла сур’ёзна: разам з педагогамі і бацькамі юныя артысты вучылі вершы беларускіх класікаў і сучасных паэтаў, рыхтавалi касцюмы для выступу. Святочна ўпрыгожаная зала сустракала ўдзельнікаў і гасцей выявамі сініх азёр, бяскрайніх палёў і, вядома, вобразам жанчыны – берагіні роду, якую паэты часта параўноўваюць з зямлёй беларускай.
Адкрывалі конкурс самыя юныя ўдзельнікі — выхаванцы дзіцячага сада № 4. Нягледзячы на ўзрост, яны здзівілі гледачоў сваёй шчырасцю і выразнасцю. Гучна і з натхненнем гучалі радкі пра родную мову, пра маміны рукі i бабуліну крынiчку, пра шчаслiвае дзяцiнства.
Затым эстафету падхапілі вучні першых класаў гімназіі «Логас». Іх выступленні вызначаліся ўпэўненасцю і сапраўдным артыстызмам. Першакласнікі чыталі вершы пра родны край, пра яго слаўных жанчын-працаўніц і пра тое, як важна берагчы сваю спадчыну.
Асаблівую ўвагу прыцягнула інтэрактыўная гульня «Якая яна, беларуская жанчына?», якую правяла вядучая свята. Дзеці разам падбіралі самыя пяшчотныя словы: ласкавая, працавітая, прыгожая, як васілёк, з вачамі, чыстымі, як азёры. Між выступамі гучалі народныя прымаўкі і прыказкі, якія нагадвалі: «Жанчына — берагіня роду, а Радзіма — маці ўсіх маці».
Усе ўдзельнікі — ад самага малодшага да першакласнікаў — паказалі, што яны сапраўдныя сябры паэзіі. Кожны з іх атрымаў памятны дыплом. Але галоўным вынікам свята стала тое, што ў зале панаваў адзін дух — дух любові да сваёй зямлі, мовы і жанчыны, якая гэтую зямлю беражэ.
Сумесны конкурс чытальнікаў дзіцячага сада № 4 і вучняў гімназіі «Логас» стаў яскравым прыкладам сапраўднай сяброўскай сувязі пакаленняў. Ён паказаў, што паэзія аб’ядноўвае і дае нам магчымасць гаварыць пра самае галоўнае — пра Беларусь.
Выхавальнік дзіцячага сада № 4 Iна АХРЭМ/Фота прадастаўлена Iна АХРЭМ
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 189 queries