Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Поспехі вілейскіх літаратараў: узнагароды і новыя публікацыі Віктара Кажуры і Ангеліны Прохаравай

Менавіта такім быў 2025-ы для вілейскага настаўніка і пісьменніка Віктара Кажуры і вучаніцы 10 класа гімназіі №2 Ангеліны Прохаравай.

Чатыры новыя кніжкі выпусціў гэты тандэм аднадумцаў (а да таго ж яны дзядуля з унучкай!) у мінулым годзе. Гэта «Энцыклапедыя юнага этнографа», «Тыя ды не тыя. Жукі», «Падказкі да казкі» і «Дзівы-таямніцы роднай мовы».

У мінулым годзе Ангеліна Прохарава пад кіраўніцтвам Віктара Кажуры напісала даследчую работу «Уплыў умоў жыцця людзей на выбар словаўтвараючых мадэляў айконімаў Вілейскага раёна», з якой удзельнічала ў завочным туры міжнароднага конкурсу «Старт у навуцы», які праводзіць Расійская Акадэмія Прыродазнаўства. У выніку работа дзяўчыны ўдастоена Дыплома першай ступені, а ў красавіку Ангеліна запрошана выступіць з ёю перад журы конкурсу, што называецца, вочы ў вочы.

Напрыканцы верасня мінулага года прыйшла яшчэ адна прыемная навіна – Міжнародная асацыяцыя вучоных, выкладчыкаў і спецыялістаў узнагародзіла Віктара Кажуру медалём «За вернасць традыцыям айчыннай адукацыі»  – так высока адзначана яго шматгадовая даследчая і педагагічная дзейнасць, аб’ектам якой заўсёды была і застаецца родная Вілейшчына.

Ірына БУДЗЬКО/ Фота прадастаўлена Віктарам КАЖУРАМ

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 192 queries