Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Ізноў першыя

З мэтай далейшага развіцця выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці, павышэння ўзроўню майстэрства педагогаў названага накірунку, падтрымкі творчых калектываў Мінскай вобласці, з 7 снежня 2009 года па 15 студзеня 2010 года праходзіў абласны конкурс на лепшую сувенірную работу сярод кіраўнікоў гурткоў і педагогаў агульнаадукацыйных устаноў. На конкурс было прадстаўлена звыш 300 творчых работ розных накірункаў выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці ад устаноў адукацыі Міншчыны.
Прыемна адзначыць, што сярод пераможцаў ёсць кіраўнікі гурткоў нашай установы. Першае месца ў намінацыі «Фларадызайн» прысуджана кіраўніку гуртка»Чароўная палітра» С. Г. Піваварэвіч. У намінацыі «Вырабы з тканіны» лепшай прызналі кіраўніка гуртка «Гаспадыня» Т. М. Парахонька. Нядоўгі час у школе працуе кіраўніком гуртка «Беларускія вытокі» А. А. Дубяга. Журы адзначыла высокі ўзровень работы Аксаны Аляксандраўны і прысудзіла ёй трэцяе месца ў намінацыі «Ткацтва». Віншую з перамогай, калегі!
Мікалай ГІРО, дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі
«Агульнаадукацыйная сярэдняя школа №3 г. Вілейкі»

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 183 queries