Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Выключэнні з правіла

Падатак на нерухомасць з’яўляецца прамым падаткам і павінен выплачвацца ўласнікамі нерухомай маёмасці. Аднак з агульнага правіла ёсць і выключэнні. Так, плацельшчыкамі падатку ў адносінах нерухомасці, узятай арганізацыямі ў арэнду (іншае карыстанне) у фізічных асоб, выступаюць арганізацыі. Таксама адзначым, што згодна з падатковым заканадаўствам індывідуальныя прадпрымальнікі з’яўляюцца фізічнымі асобамі.
Падатковая база падатку на нерухомасць у вышэйпрыведзеных выпадках вызначаецца зыходзячы з кошту збудаванняў, указанага ў дагаворах арэнды, але не меней кошту збудаванняў, вылічанага ў парадку, устаноўленым заканадаўствам. Для гэтых мэтаў падатковая база можа быць вызначана адным з наступных метадаў:
– згодна з ацэначным коштам, праведзеным дзяржаўнай установай па рэгістрацыі нерухомай маёмасці;
– зыходзячы з ацэначнага кошту, праведзенага камерцыйнымі арганізацыямі, якія маюць адпаведную ліцэнзію;
– падатковымі органамі.
Такім чынам, арганізацыі маюць магчымасць самастойна вылічыць падатковую базу. Ацэнку маёмасці таксама можа правесці і падатковая інспекцыя па заяве ўласніка нерухомасці. У гэтым выпадку пры разліку будуць улічвацца кошт 1 квадратнага метра тыпавога збудавання ў цэнах на 1 студзеня бягучага года, памер якога зацвярджаецца адпаведным рашэннем райвыканкама, каэфіцыент тыпу населенага пункта і каэфіцыент якасці асяроддзя.
Стаўка падатку складае 1 адсотак ад падатковай базы. Выплата падатку ажыццяўляецца паквартальна не пазней 22 чысла трэцяга месяца кожнага квартала ў памеры адной чацвёртай гадавой сумы падатку.
Міхаіл ЦІМАШОЎ,
начальнік падатковай інспекцыі

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 168 queries