Прадстаўнікі Вілейшчыны ў ХХІ абласным фестывалі народнай творчасці «Напеў зямлі маёй» удзельнічалі ў шырокім складзе: кампазіцыю «Родны край маёй душы» прадставілі вакальны гурт «Велея казацкая», народны харавы калектыў «Любанія» філіяла «Вілейскі гарадскі Дом культуры» ДУК «Вілейскі раённы цэнтр культуры», інструментальны ансамбль «Наўсцяж», навучэнцы харэаграфічнага аддзялення Вілейскай дзіцячай школы мастацтваў імя М. А. Казінца, аўтар песні – Аляксандр Высоцкі.

Мерапрыемства атрымалася яркім і насычаным таленавітымі выступленнямі творчых калектываў з ўсіх рэгіёнаў Міншчыны. Пасля іх і вызначылася тройка пераможцаў: першае месца ў Барысава, другое – у Капыля, трэцяе – у Мядзеля. А гран-пры і галоўны прыз – новенькі мікрааўтобус – дасталіся Беразіно.
Усе ўдзельнікі выступілі прафесійна і падарылі гледачам мноства пазітыўных эмоцый!
Таццяна ШАРШНЁВА. Фота з тэлеграм-канала «На Вілейскай хвалі»








