Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Па-чалавечы – значыць, па-беларуску

Чалавек, людзі, людскасць. Пра важны сэнс апошняга слова нагадала сітуацыя ў прыграніччы пасля закрыцця напрыканцы кастрычніка ў аднабаковым парадку Літвою пунктаў пропуску. Своечасовага папярэджання ні пагранкамітэту, ні міністэрству замежных спраў ад краіны-суседкі не было. З-за гэтага ў прыграніччы сабралася вялікая колькасць грузавых аўтамабіляў, большасць прыцэпаў і паўпрыцэпаў былі кінуты проста ўздоўж праезжай часткі. Што, канечне ж, стварыла небяспечныя ўмовы для руху транспарту.

Беларускі бок па даручэнні Прэзідэнта не пакінуў вадзіцеляў у складанай сітуацыі – былі прыняты аператыўныя меры. Непасрэдны ўдзел у выпраўленні становішча прымала Міністэрства ўнутраных спраў, сітуацыя знаходзілася на асабістым кантролі кіраўніка ведамства Івана Кубракова. У суправаджэнні супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі больш за тысячу фур было дастаўлена на стаянкі, якія ахоўваюцца. Па стане на 12 лістапада ішла работа па ўстанаўленні ўласнікаў 26 прыцэпаў, якія таксама былі адбуксіраваны.

Падчас дакладу Аляксандру Лукашэнку Іван Кубракоў паведаміў, што пастаўленая задача выканана. Пры гэтым ён падкрэсліў, што вадзіцелі, якія трапілі ў складаную сітуацыю, негатыўна выказваліся ў адрас літоўскіх улад. «Прэзідэнтам ставілася задача аднесціся да гэтых людзей па-чалавечы і аказваць усю неабходную дапамогу. Пытанні, з якімі яны звяртаюцца да нашых супрацоўнікаў, самыя розныя: пачынаючы ад дастаўкі да гасцініц да дапамогі ў пошуку знаёмых, у якіх яны маглі б часова знаходзіцца. Вырашаем нават тыя пытанні, якія не зусім тычацца органаў унутраных спраў».

Пагранкамітэту і Міністэрству замежных спраў таксама было даручана зрабіць ўсё неабходнае для вяртання да нармальнага рэжыму функцыянавання пунктаў пропуску. Калі літоўскі бок на самой справе гатовы забяспечваць інтарэсы сваіх грамадзян, гатовы будаваць свае дзеянні згодна з патрабаваннямі тых прадпрымальнікаў, якія сёння церпяць наступствы аднабаковых мер Літоўскай Рэспублікі, то ў бліжэйшы час пазітыўна адкажа на нашы прапановы, адзначыў міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў.

Палітычныя і дыпламатычныя рашэнні павінны спрыяць хутчэйшаму ўрэгуляванню сітуацыі  – нягледзячы на аднабаковыя неабдуманныя дзеянні, якія ў выніку толькі прынеслі шкоду, гэта ў інта­рэсах грамадзян абедзвюх краін.

Таццяна ШАРШНЁВА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 185 queries