Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Мерапрыемства, прысвечанае 110-годдзю пераломнага вызваленчага бою за Вілейку падчас Першай сусветнай вайны, адбылося ў кінатэатры «Мір»

Мерапрыемства, прысвечанае 110-годдзю пераломнага вызваленчага бою за Вілейку падчас Першай сусветнай вайны, адбылося на днях у кінатэатры «Мір» з удзелам работнікаў вілейскіх прадпрыемстваў, членаў патрыятычнага клуба, які дзейнічае пры райаддзеле па надзвычайных сітуацыях, вучнёўскай моладзі.

Перад будынкам гасцей сустракалі інтэрактыўныя пляцоўкі раённай бібліятэкі, а ў самім кінатэатры – выстава часоў Першай сусветнай, экспанаты якой зацікавілі наведвальнікаў.

Ідэя ўвекавечвання памяці Першай сусветнай вайны на Вілейшчыне належала Барысу Цітовічу, імя якога засталося светлым успамінам для ўсіх, хто быў знаёмы з Барысам Барысавічам. Пра яго справу, якая пакінула след не толькі на зямлі, але і ў сэрцах лю­дзей, гаварылі і ў гэты раз. Аўтарскую літаратурна-музычную кампазіцыю ў выкананні Валянціны Цітовіч суправа­джалі архіўныя здымкі, прысвечаныя асобам і падзеям мінулага.

Пра герояў далёкай, але незабытай вайны, георгіеўскіх кавалераў, што вызвалялі Вілейку, расказаў Андрэй Каркотка, які нямала часу прысвяціў вяртанню з небыцця іх імёнаў.

Ганаровым гос­цем мерапрыемства быў Вячаслаў Бандарэнка, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, галоўны рэдактар газеты «Беларускае кадэцтва», лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэс­публікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне», аўтар ідэі і чалавек, які меў дачыненне да напісання сцэнарыя фільма «Святая Рыма». Менавіта гэтую стужку змаглі ўбачыць усе тыя, хто быў часткаю змястоўнага і патрэбнага мерапрыемства.

Таццяна ШАРШНЁВА. Фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 187 queries