Сёння існуе думка наконт таго, што ў хуткім часе электронныя кнігі выцясняць папяровыя, што бібліятэкай ніхто не будзе карыстацца. У бібліятэкараў наконт гэтага сваё меркаванне: «Звычайная кніга застанецца і будзе карыстацца попытам яшчэ доўгія гады. Тактыльных адчуванняў ад кнігі яшчэ ніхто не адмяняў. I наўрад ці іх заменяць электронныя крыніцы».
Па выніках даследвання, якое праводзілася ў 2011 годзе, на кожнага беларуса выдаецца крыху менш чатырох кніг. Калі параўноўваць з Украінай, то там на чалавека прыходзіцца ўсяго адно выданне. Такім чынам, можна зрабіць вывад, што беларусы – нацыя чытаючая. У лідарах – масавая літаратура. Дэтэктывы чытаюць 38 працэнтаў беларусаў, раманы для жанчын – 28, а вось класікай цікавяцца толькі 26,5 працэнта беларускіх чытачоў.
Далучыць да чытання лепшых узораў мастацкай літаратуры ставіла сваёй задачай акцыя «Дзясятка кніг, якія мяне ўразілі», арганізаваная аддзелам бібліятэчнага маркетынгу сумесна з аддзелам ідэалогіі і рэдакцыяй газеты «Шлях перамогі». Мэта акцыі – высветліць кнігі, якія найбольш уразілі, запомніліся, і якія хочацца перачытваць зноў і зноў. Умовы акцыі былі надрукаваны ў 11 нумары газеты «Шлях перамогі» за 2012 год.
На прапанову адгукнуліся многія чытачы, усяго прынялі ўдзел каля 700 чытачоў бібліятэк горада і раёна.
Знаёмства з анкетамі парадавала тым, што было названа шмат аўтараў, якія заслугоўваюць таго, каб іх перачытвалі і рэкамендавалі іншым.
У ходзе акцыі крыху былі зменены ўмовы і вылучаны «дзясяткі кніг» беларускіх, расійскіх і замежных аўтараў. Вось спісы кніг, якія прапануюць перачытаць карыстальнікі бібліятэк Вілейскага раёна:
Беларуская літаратура: Адамовіч А. «Нямы», «Хатынская аповесць»; Алексіевіч С. «Чарнобыльская малітва», «Цынкавыя хлопчыкі»; Быкаў В. «Знак бяды», «Сотнікаў», «Аблава»; Герчык М. «Обретение надежды», «Отдаешь навсегда»; Гілевіч Н. «Любоў прасветлая», «Родныя дзеці»; Караткевіч У. «Каласы над сярпом тваім», «Дзікае паляванне караля Стаха», «Чорны замак Альшанскі»; Колас Я. «Новая зямля»; Маўр Я. «Палескія рабінзоны»; Мележ І. «Палеская хроніка»; Шамякін I. «Сэрца на далоні», «Вазьму твой боль», «Злая зорка», «Палеская мадонна».
Руская літаратура: Булгаков М. «Мастер и Маргарита»; Достоевский Ф. «Братья Карамазовы»; Знамаменская А. «Женщина-зима», «Рябиновый мед»; Каверин В. «Два капитана»; Пикуль В. «Каторга», «Пером и шпагой», «Фаворит»; Пушкин А. «Евгений Онегин»; Рыбаков А. «Дети Арбата»; Толстой А. «Петр Первый»; Толстой Л. «Война и мир», «Анна Каренина»; Шолохов А. «Поднятая целина», «Тихий Дон».
Замежная літаратура: Айтматов Ч. «Плаха»; Бронте Ш. «Джейн Эйр»; Войніч Л. «Овод», «Прерванная дружба»; Дюма А. «Три мушкетера», «Граф Монте -Кристо»; Зюскинд П. «Парфюмер»; Маккалау К. «Поющие в терновнике»; Митчелл М. «Унесенные ветром»; Остен Дж. «Гордость и предубеждение»; Ремарк Э. «Три товарища»; Стил Д. «Драгоценности» «Калейдоскоп».
Гэтыя спісы ў сваей большасці супадаюць з расійскімі літаратурнымі рэйтынгамі, а што датычыць беларускай літаратуры, то тут патрэбна вырашыць шэраг пытанняў і галоўнае з іх – мала названа новых імён. Адказаў можа быць некалькі: слабая рэклама кніг беларускіх аўтараў, адсутнасць новых беларускіх кніг у бібліятэках і апошняя, яе таксама нельга выключаць, агучана беларускім пісьменнікам Г.Марчуком: «Пісаць больш таленавіта, займальна, цікава, у розных жанрах!».
Незаўважаным застаецца і той факт, што амаль не названа паэтычных твораў. На наш погляд, адказ крыецца ў тым, што паэзія стала састаўляючай часткай духоўнага жыцця чалавека і часам не задумваемся над тым, каму належаць тыя ці іншыя паэтычныя радкі.
Хочацца падзякаваць усім тым, хто адгукнуўся на нашу прапанову і прыняў удзел у акцыі, тым самым дапамог акрэсліць спіс самых цікавых кніг. «Чытайце! I няхай у вашым жыцці не будзе ні аднаго дня, калі б вы не прачыталі хоць адну старонку…» Як не пагадзіцца з Паустоўскім.
Надзея КАЗАК, бібліятэкар аддзела
бібліятэчнага маркетынгу
Кнігі, якія трапілі ў дзясятку
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ








если я начну с вами спорить на эту тему вы меня наверное забаните на http://www.peramoga.by ?
на http://www.peramoga.by тут было много комментов — куда все подевалось? там были и интересные?