Жніво на сваёй фінішнай прамой. І літаральна штодня яно называе тых, хто сумленна працуе і дасягае поспехаў.
На днях старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Ірына Супрановіч павіншавала з чарговымі працоўнымі перамогамі хлебаробаў вытворчага ўчастка «Даўгінава» адкрытага акцыянернага таварыства «Новая Вілія» вадзіцеля Генадзя Калягу, на рахунку якога ўжо тры тысячы тон перавезенага зерня, і камбайнераў Дзмітрыя Гуніча і Мікіту Грышана з тысячай тон намалочанай збажыны.
Ірына БУДЗЬКО/Фота прадастаўлена Ірынай СУПРАНОВІЧ


Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов








