Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Вілейскія аграрыі старанна працуюць на жніве, уносячы свой уклад у агульны каравай

8 мільёнаў 735 тысяч тон – столькі зерня з улікам рапсу намалацілі беларускія аграрыі на 1 верасня.

Нягледзячы на не вельмі спрыяльнае надвор’е, аграрыі вырасцілі сёлета дастойны ўраджай збожжавых – сярэдняя ўраджайнасць, як паведамляе Мінсельгасхарч, вышэйшая за мінулагоднюю на 8,5 цэнтнера з гектара. Збожжавыя і зернебабовыя без уліку кукурузы ўбраны з 95 працэнтаў плошчаў. У лік дзяржзаказу, канстатуе Мінсельгасхарч, пастаўлена 625 тысяч тон – гэта 89 працэнтаў ад плана.

Васлаў Вайцяшонак, Максім Курленка, Сяргей Яўгель, кіраўнік «Першага Беларускага»
Андрэй Давыдзенка і Сяргей Зубель

Акрамя таго, сяльчане выконваюць і іншыя важныя справы. Так, на 46 тысячах гектараў (гэта 96 працэнтаў ад плана) выцераблены лён, другога хлеба – бульбы – накапана болей за 54 тысячы тон, і яе сярэдняя ўраджайнасць намнога вышэйшая за мінулагоднюю. На 11 тысячах гектараў пасеяны азімыя збожжавыя на зерне.

Старанна працуюць на жніве, уносячы свой уклад у агульны каравай, і вілейскія аграрыі. Кіпіць работа на палях: плывуць па збожжавым моры камбайны, напаўняюць бункеры залатым зернем, якое затым машыны і трактары аператыўна адвозяць.
У гэтыя дні ўдзельнікаў жніва з працоўнымі дасягненнямі традыцыйна віншуюць, выязджаючы на палі, кіраўнікі раёна, галіновы прафсаюз, БРСМ і работнікі культуры. Вось і на днях гэту важную місію выконвалі першы намеснік старшыні райвыканкама-начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Сяргей Зубель і старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Ірына Супрановіч.

Юрый Ясюкевіч, прафсаюзны лідар прамысловага ўчастка «Даўгінава» Аляксандр Бяганскі і кіраўнік Іван Грыбок

СУП «Першы Беларускі», ААТ «Новая Вілія», «Чурлёны», «Нарачанскія зоры», ТАА «Аграфірма Ілья» – такімі былі ў гэтыя дні віншавальныя маршруты. Камбайнеры і вадзіцелі, на рахунку якіх ёсць тысяча, дзве тысячы тон намалочанага і перавезенага збожжа, прымалі заслужаныя ўзнагароды – падзячныя лісты і падарункі ад прафсаюза. А яшчэ – цёплыя, ад сэрца, словы віншаванняў і падзякі за шчырую працу і пажаданне так трымаць і надалей. Сяргей Яўгель, Максім Курленка, Васлаў Вайцяшонак з «Першага Беларускага»; Уладзімір Батура, Юрый Ясюкевіч, Раман Непакупны з «Новай Віліі»; Іван Баравы з «Чурлёнаў»; Сяргей Кажура з «Нарачанскіх зораў»; Андрэй Трэбуналаў і Сяргей Філістовіч з «Аграфірмы Ілья» сталі героямі гэтых дзён. Як і ўсе тыя, хто мае дачыненне да высакародна-святой справы  – жніва.

Ірына БУДЗЬКО/Фота прадастаўлена Ірынай СУПРАНОВІЧ

Ірына Супрановіч, Андрэй Трэбуналаў і кіраўнік ТАА «Аграфірма Ілья» Андрэй Брытвіч

Сяргей Зубель і Уладзімір Батура

Сяргей Кажура
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 186 queries