Ветэраны вайны. У гэтыя майскія дні ім – асаблівыя пашана і ўдзячнасць. За воінскі по-дзвіг,самаахвярнасць, бязмежную любоў да радзімы і веру ў яе светлае заўтра. Яны вынеслі вайну на ўласных плячах, здабылі доўгачаканую перамогу, гэтак жа самааддана працавалі, аднаўляючы разрушанае і ствараючы новае. Няма такога калектыву, дзе б не працавалі ў свой час ветэраны вайны. Няўмольны час робіць сваю справу – вельмі нямнога засталося ўдзельнікаў той страшнай вайны. І тым каштоўней кожная сустрэча з імі.
У ветэрана вайны, былога афіцэра ўнутранай службы Канстанціна Ігнацьевіча Драгуна ў Дзень Перамогі было нямала гасцей. Да яго наведваліся з віншаваннямі блізкія, школьнікі. А затым з кветкамі, цёплымі пажаданнямі і афіцэрскім пайком для ветэрана прыйшоў намеснік начальніка раённага аддзела ўнутраных спраў Андрэй Дударчык. Ён ўручыў былому салдату ўрачыстае пасведчанне «Вілейскі РАУС», а таксама павіншаваў Канстанціна Ігнацьевіча з надыходзячым днём нараджэння – 10 мая яму споўнілася 89 гадоў.
Гутарка ўчарашняга і сённяшняга міліцыянераў была доўгай. Ветэран прыгадаў сваю ваенную маладосць, расказаў пра баявы шлях, даў наказы маладым калегам. У якасці падарунка Канстанцін Ігнацьевіч перадаў Андрэю Дударчыку свае карціны, выства якіх будзе ў райаддзеле ўнутраных спраў. І не перарвецца сувязь пакаленняў, будзе жыць у сэрцах маладых памяць пра ваеннае ліхалецце і вялікая ўдзячнасць ветэранам.
Ірына БУДЗЬКО
На здымку: ім ёсць пра што пагаварыць: ветэран вайны Канстанцін Ігнацьевіч Драгун і намеснік начальніка райаддзела ўнутраных спраў Андрэй Дударчык.
br /



