Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

“Ва-ла-ам” – гучыць, як музыка сэрца

На актуальныя падзеі ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі і Расіі, а таксама на міжнародную павестку, адгукнуўся наш падпісчык Канстанцін КАРНЯЛЮК.

ДРУКУЕМ ЯГО НАЗІРАННІ І ВЫВАДЫ.

Дзіўныя і змястоўныя ўсё ж назвы населеных пунктаў свету: Ва-ла-ам гучыць, як музыка сэрца, як песня душы, як інтымная споведзь, як загадкавы шыфр. Маляўнічая Карэлія кліча многіх, хто тут пабываў, зноў і зноў да сябе… Гэта тут у свой час гасцявалі імператары Аляксандр І і Аляксандр ІІ. Тут тварылі мастакі Іван Шышкін, Архіп Куінджы, пісьменнікі Мікалай Ляскоў, Фёдар Цютчаў, Дзюма-бацька, кампазітары Пётр Чайкоўскі і Аляксандр Глазуноў, вучоныя Мікалай Міклуха-Маклай і Дзмітрый Мендзялееў. Мне асабліва падабаецца пейзаж знакамітага мастака Мікалая Рэрыха «Святы востраў». Так і хочацца ажыццявіць сюды падарожжа! Гэта кліч душы!

Валаам – надзвычай таямнічы востраў у паўночнай частцы Ладажскага возера, самы вялікі ў складзе Валаамскага архіпелага. Менавіта тут размешчаны аднайменны пасёлак, які ўваходзіць ў Сартавальскае пасяленне, а таксама помнік рускага дойлідства – Валаамскі мужчынскі манастыр. А тутэйшая гісторыя адлічвае актыўны час з пачатку ХV стагоддзя. У 1989 годзе пачалося адраджэнне Валаамскага манастыра, на якое напачатку ХХІ стагоддзя былі выдзелены вялікія грошы з дзяржаўнага бюджэту Расіі.

Фото из открытых интернет-источников

Глыбока сімвалічна, што на гэтай святой зямлі ў чарговы раз з рабочым візітам сустрэліся Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін. Здаецца, што само месца абрана зусім невыпадкова – лідарам пасля напружаных працоўных дзён хочацца пабыць хоць трошкі ў сапраўднай цішыні, удалечыні ад вялікасвецкай цікаўнасці і празмерна змястоўных палітычных дыялогаў. Нельга не адзначыць, што гэта ўжо стала добрай традыцыяй Прэзідэнтаў-сяброў – сустракацца на Валааме. Ужо тройчы яны наведвалі гэты востраў. Першы раз пабывалі ў ліпені 2019 года, затым – у ліпені 2023 і 2024 гадоў. Тады было абмеркавана мноства пытанняў, пастаўлена безліч задач, акрэслены актуальныя міждзяржаўныя праблемы.

І ў першыя дні жніўня 2025 года ў нефармальнай абстаноўцы Прэзідэнты абмеркавалі найбольш актуальныя пытанні, звязаныя з далейшым развіццём беларуска-расійскіх адносін, рэалізацыяй змястоўных саюзных праектаў. Лідары, канешне ж, не маглі застацца ўбаку ад міжнароднай павесткі і тэматыкі нацыянальнай і рэгіянальнай бяспекі. Прэзідэнты абмяркоўвалі і эканамічнае, і палітычнае, і дыпламатычнае кола пытанняў. На сустрэчы было заяўлена, што тавараабарот паміж Беларуссю і Расіяй перайшоў адзнаку ў $50 млрд.

“Калі перад намі закрыў нехта дзверы – у свеце шмат адкрытых дзвярэй. І Расія, і Беларусь сёння зрабілі вельмі сур’ёзны разварот. Свет яшчэ ацэніць тое, што зроблена намі. Жывём і будзем жыць. На свеце нікому не ўдасца паставіць нас на калені. Мы напоўнены рашучасцю адстаяць свае інтарэсы”, – заявіў беларускі лідар.

Планета Зямля на нашых вачах пачала мяняць выгляд. Амерыка сёння ўжо не тая, не дужая, хоць па-ранейшаму прывыкла хваліцца ды ганарыцца. Калектыўны захад – таксама, слабы ды нямоглы. Еўрапейскі саюз амаль што распадаецца-развальваецца. Сама старшыня Урсула фон дэр Ляен патрапіла ў багну хабару. Вялікабрытанія выйшла па-англійску, не развітваючыся. Усе сталі агрэсіўнымі, ваююць за сваё месца пад сонцам – і з гэтым нельга не лічыцца! Заходнія краіны сёння не сябруюць паміж сабой, яны толькі нярэдка па старынцы ўсё яшчэ аб’ядноўваюць сваю міфічную дружбу супраць каго-небудзь…

Уладзімір Пуцін сустрэў Аляксандра Лукашэнка ля ўвахода ў Смаленскі скіт манастыра. Яны наведалі Храм Смаленскай іконы Божай Маці, дзе адбыўся кароткі малебен. Гэта самыя вядомыя адметнасці Валаама. Смаленская ікона Божай Маці – ахоўніца і абаронца заходніх меж Расіі. Манастыр – адна з самых папулярных мясцін сярод паломнікаў: штогод яго наведваюць больш 100 тысяч паломнікаў і турыстаў. Прыязджаюць сюды і нашы суайчыннікі – беларусы і беларускі. Лідар Беларусі прапанаваў пабудаваць на Валааме беларускі храм. Нельга не вітаць яшчэ адну значную духоўную справу ў скарбонку карэльска-беларускага сяброўства!

Нашы Прэзідэнты шмат гаварылі і пра ЕС, Амерыку, Украіну, пра перамовы. Па словах Лукашэнка, народы ў ЕС не падтрымліваюць праводзімую там палітыку, у тым ліку ў адносінах з Украінай, і вялікія траты на ўзбраенне на фоне зніжэння ўзроўню жыцця. «Самі становяцца жабракамі, а агромністыя мільярды, да трыльёнаў – узбраенне і дапамога Украіне». Каментуючы гандлёвую дамоўленасць паміж ЗША і Еўрасаюзам, Лукашэнка падзяліў пункт гледжання расійскага кіраўніцтва, што гэта прывядзе да дэіндустрыялізацыі Еўропы. «Хоць гэта ўжо адбываецца ў іх, і працягваецца гэты працэс. Знішчаць Еўропу, Еўрапейскі саюз. Неяк пагаворвалі, што такая мэта ў амерыканцаў таксама ёсць – аслабіць гэты цэнтр сілы. Усё-такі Еўрапейскі саюз – не слабая была арганізацыя», – адзначыў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што Беларусь актыўна ўдзельнічае ў рэалізацыі дамоўленасцей, ажыццяўляючы тое, што было дасягнута на перамовах паміж Расіяй і Украінай у Стамбуле. Гаворка ідзе не толькі пра абмен ваеннапалоннымі і загінулымі. Тут, канешне, таксама шмат праблем і цяжкасцей. За працу Пуцін падзякаваў Аляксандру Лукашэнка. Наша краіна гатова ўзяцца за любы ўчастак пры выкананні палажэнняў перагавораў: вайна проста ўсім ўжо абрыдла! Аляксандр Лукашэнка дапамагае і ў самім перагаворным працэсе Расіі. Тым больш, што ў нас ёсць салідны вопыт. Наш лідар наогул – за адраджэнне былой тэрыторыі ўсходніх славян. Дарэчы, на сёлетнім «Славянскім базары ў Віцебску» таленавіты творца Юрый Антонаў прасіў арганізатараў ні ў якім разе не мяняць назву фестывалю, бо і сюды дайшлі ўжо «дабрадзеі». Калі ў «Славянцы» ўдзельнічала Украіна, у мерапрыемства быў зусім іншы каларыт – глыбока славянскі.

У Беларусі ж пачаўся перамоўны працэс у 2022 годзе, затым ужо перайшоў у Стамбул. Гэта яшчэ ў Мінску хітрая канцлер Ангела Меркель падманула ўсіх, зацягваючы працэс перамоваў, каб Украіна за гэты час лепш магла падрыхтавацца да вайны. (За гэта сёння, мусіць, і атрымлівае сваю пенсію – 14 тысяч еўра ў месяц).

Атрымліваецца дзіўная сітуацыя. Усе прымушаюць Расію скончыць вайну. Праўда, ніхто такога чамусьці не кажа Украіне. А, наадварот, шлюць грошы, ўзбраенні.

Прэзідэнта ва Украіне няма, усё падпісанае сёння заўтра скасуе любы суд. Уладзімір Зяленскі – незаконная асоба на тэрыторыі Украіны. Ды і самой тапалінай рэспублікай кіруюць сёння знешнія сілы. Хто гарантуе легітымнасць? Наёмнікі, якія сёння ваююць на баку Украіны?! Другі парадокс – Расія падпішацца за мір, а дзе хвалёная капітуляцыя Украіны, якая адбываецца амаль заўсёды пры такіх подпісах?! Усе вучаць Расію, толькі ніхто не хоча слухаць Расію, чаго ж яна сама хоча. Няўжо нехта ўсё яшчэ думае, што Расія дапусціць НАТА да славян?! Да іх тэрыторыі?! Ці, мо, Расіі ды Беларусі гарантаваны ад Еўропы ды ЗША адны толькі санкцыі?!

Прэзідэнты ў Валааме абмяркоўвалі таксама ролю Саюзнай дзяржавы ў карэкціроўцы антысанкцыйнай стратэгіі. Абмяркоўвалі, да чаго могуць давесці сусветную эканоміку амерыканскія гандлёвыя “гульні”. Уладзімір Пуцін адзначыў, што нам патрэбны доўгатэрміновы і трывалы мір на добрых базавых падставах, якія задаволілі б і Расію, і Украіну, прывялі б да бяспекі абедзвюх краін. Прычым Аляксандр Лукашэнка заўважыў: «Вайна вайной, аднак перамовы вядуцца заўсёды. Амерыканцы ваявалі ў В’етнаме не за блізкім светам і з першага дня вайны вялі перамовы. Памылка ўкраінцаў у тым, што яны патрабуюць немагчымага». Помніце: яны нават глобус Украіны ў свой час хацелі вырабіць!

Перамовы ў чарговы раз паказалі, што Расія і Беларусь з’яўляюцца надзвычай цеснымі партнёрамі ў эканамічнай, палітычнай і ваеннай сферах.

Дарэчы, першы афіцыйны візіт беларускага Прэзідэнта пасля выбараў у Расію быў таксама прадказальны. Гэта ў палітыцы якраз той спецыфічны жэст, які шмат значыць – падкрэслівае, якое асаблівае значэнне надаецца двухбаковым адносінам. Саюзная эканоміка Расіі і Беларусі. нягледзячы на санкцыі, расце. І тавараабарот б’е рэкорды. А гэта скаардынаваная прамысловая палітыка, гарантаванне харчовай бяспекі, адзіны энергетычны рынак, дасягненне тэхналагічнага суверэнітэту і рацыянальнае імпартазамяшчэнне. Нам Расія дапамагла пабудаваць атамную электрастанцыю ў Астраўцы, выдзеліла каштоўных спецыялістаў. Вядуцца перамовы і пра будаўніцтва другой АЭС. Мы разам паляцелі ў космас. Наперадзе – грамада планаў і здзяйсненняў!

Расія ўяўляе для Беларусі вельмі важны рынак збыту прадукцыі і сыравіны. Значны эканамічны рост Беларусі шмат у чым і быў звязаны з цёплымі, сяброўскімі адносінамі з Расіяй. У Мінску яшчэ ў снежні 2024 года Беларусь і Расія заключылі міждзяржаўны Дагавор аб гарантыях бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы. Таксама была зацверджана Канцэпцыя бяспекі Саюзнага аб’яднання, – адзначыў тады Аляксандр Лукашэнка. А з падпісаннем гэтых дакументаў мы якраз выйшлі на беспрэцэндэнтны ўзровень стратэгічнага саюзніцтва і каардынацыі дзеянняў у ваеннай сферы. Нельга забываць, што на тэрыторыі Беларусі размешчаны шэраг важных расійскіх ваенных аб’ектаў. Хутка будзе пастаўлены нам знакаміты “Арэшнік”.

Валаалам – чысты і святы. Нельга не памаліцца за цябе! Сама тапаніміка паходзіць ад фіна-угорскага “валамо” – высокая зямля. Яна дала імя прароку Валааму. І ў ХХІ стагоддзі сюды адбываюцца цікавыя падарожжы. Тут творыцца і самая вялікая палітыка. Для шчаслівага жыцця нашчадкаў! Для славян – рускіх, беларусаў і, канешне ж, украінцаў.

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 184 queries