Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Усіх сабраў «Любанскі гасцінец»

Родная вёска… Якая яна? Самая прыгожая, самая гасцінная, самая прыветная, самая светлая. Так, так. Менавіта тут – самае высокае неба і самыя духмяныя кветкі, самыя звонкія птушыныя галасы і самыя зялёныя сенажаці, самая блакітная вада ў рэчцы… Гэта шчырыя і душэўныя лю­дзі. Родная вёска – гэта твой дом, твае карані, матуліна песня. Маленькая радзіма, якая «нарадзіла» і адправіла ў шчаслівы шлях сваіх сыноў і дачок.

Навечна сэрцу блізкі самы.
У любую кінь далечыню –
Той кут, дзе дарагое «мама» прамовіла ўпершыню.

Менавіта такімі словамі адкрыла свята «Любанскі гасцінец» вядучая свята – загадчык філіяла «Любанскі сельскі Дом культуры» Алена Мацко.


Паслухаць любімыя песні і паглядзець сцэнкі, якія выконвалі і паказвалі вакальны калектыў «Юнацтва» філіяла «Даўгінаўскі сельскі Дом культуры», народны гумарыстычны калектыў «Смехата» філіяла «Ільянскі сельскі Дом культуры», удзельнікі мастацкай самадзейнасці філіяла «Любанскі сельскі Дом культуры» і ўдзельніца сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Вікторыя Саванец Вілейскага раённага Цэнтра культуры, паслухаць «жывую музыку» баяна і песні ад Казіміра Талстыкі, паўдзельнічаць у конкурсе па выпечцы бліноў, прадэгуставаць гарбату і кулінарную выпечку прыйшлі вяскоўцы розных узростаў.

З віншавальным словам да любанцаў звярнулася старшыня сельскага выканаўчага камітэта Юлія Алянцэвіч.
А спонсарам свята выступіў наш зямляк Іван Макарынаў. Хочацца выказаць Івану Віктаравічу словы падзякі ад імя ўсіх вяскоўцаў за такую магчымасць. Будзем спадзявацца, што ў будучым наша штогадовае мерапрыемства набудзе не толькі маштаб аграгарадка і раёна, але і абласны, і рэспубліканскі.

Падрыхтавала Ірына БУДЗЬКО

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 186 queries