Першамайскі падарунак зрабілі віляйчанам самадзейныя артысты гарадскога Палаца культуры, прадпрыемстваў і ўстаноў горада. Падарунак, састаўлены з букета іх талентаў, які на танцавальнай пляцоўцы ў парку, па перыметру ўжо прыцярушаным свежай зеленню, запалымнеў бутонамі цюльпанаў, суквеццямі барвовых руж і сціплых вясновых першацветаў. А ў якіх яшчэ вобразах можа матэрыялізавацца наша ўспрыняцце гармоніі мелодыі, гуку і слоў, шчырасці і ўражлівага майстэрства выканаўцаў?
Адухоўленым і рамантычным быў пачатак святочнага канцэрта. Вядучыя выступілі ў сімвалічных вобразах пад гукі песні «Размова зорак». І вілейскія зоркі, не менш яркія, чым на небе, падымаліся па чарзе на імправізаваную сцэну. «Сапраўдны зоркапад!» – заўважыў вядучы Аляксандр Дубаневіч. Акрамя прадстаўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый горада, на сцэну ў той дзень падымаліся і старшыні раённых і пярвічных прафсаюзных арганізацый – для цырымоніі ўзнагароджання. Бо якраз у Свята працы арганізацыі і прадпрыемствы горада вырашылі адзначыць лепшых сваіх работнікаў узнагародамі. Мастацкі свіст, песенныя, фальклорныя і танцавальныя нумары зліваліся падчас канцэрту ў чароўныя і прывабныя сузор’і – сузор’і талентаў, на якія багатая наша вілейская зямля. Сярод артыстаў былі тыя, хто даўно са сцэнай на «ты», і тыя, хто ў якасці выканаўцаў выступілі ўпершыню. Яны адчулі незабыўнае хваляванне перад выхадам, але ўзялі сябе ў рукі і атрымалі лепшую з узнагарод – удзячнасць гледачоў. А тыя не шкадавалі шчырых апладысментаў. Іх, упэўнена, нашы артысты пачуюць яшчэ не аднойчы.
Таццяна ШАРШНЁВА
Сапраўдны зоркапад на танцавальнай пляцоўцы
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ











