Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Замест хайпа – «Ідзі і глядзі»

У Магілёве група падлеткаў ва ўзросце ад 13 да 15 год падчас святочнага салюту 9 мая паказвала на яго фоне непрыстойныя жэсты. Дзеля нейкага хайпу гэта здымалі на тэлефон, а потым размясцілі відэа ў TikTok…

Грамадскасць у сацыяльных сетках адрэагавала абурэннем. А праваахоўнікі  – таксама маланкава, але згодна закону. Асобы падлеткаў былі ўстаноўлены, цяпер за зневажальны хуліганскі ўчынак трэба адказваць. Непаўналетнія пастаўлены на прафілактычны ўлік, тыя з іх, каму ўжо споўнілася 14 год, – прыцягнуты да адміністратыўнай адказ­насці за хуліганства. Бацькі падлеткаў таксама не пазбеглі адказнасці – ім прыйдзецца заплаціць штраф за невыкананне сваіх абавязкаў па выхаванні і суправаджэнні непаўналетніх ва ўзросце да 16 год пасля 23.00.

Не толькі пакараннем  паказальная гэта сітуацыя – з падлеткамі правялі гутарку, арганізавалі для іх выхаваўчую экскурсію і прагляд фільма «Ідзі і глядзі». Каб «адрамантаваць» надзвычай важны мосцік памяці паміж пакаленнямі пераможцаў і іх нашчадкамі. Хочацца спа­дзявацца, што героі відэа ўжо зрабілі для сябе правільныя высновы і жыццёвы ўрок імі будзе засвоены.

Таццяна ШАРШНЁВА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 170 queries