21-22 красавіка 2012 г. у Беларусі праводзіцца штогадовая валанцёрская акцыя «Фэст Экскурсаводаў».
Ужо ў чацвёрты раз Фэст прымеркаваны да Міжнароднага дня помнікаў і мясцінаў, які святкуецца па рашэнні ЮНЭСКА 18 красавіка.
Галоўная ідэя Фэста – прыцягненне ўвагі людзей да праблемы аховы гісторыка-культурнай спадчыны, а па просту – помнікаў, побач з якімі яны жывуць і каля якіх праходзяць кожны дзень.
Падчас “Фэсту экскурсаводаў” напрацягу некалькіх дзён пройдзе шэраг самых разнастайных бясплатных экскурсій па гістарычных мясцінах Мінска, Гродна, Полацка і іншых гарадоў і мястэчак!
У межах акцыі 22 красавіка экскурсія пройдзе і ў Вілейцы. Збор жадаючых у 12.00 ля танцпляцоўкі ў парку. Тэлефон для даведак: +375298969785
“Фэст экскурсаводаў” – гэта ўнікальная магчымасць для кожнага атрымаць незвычайную інфармацыю з першых вуснаў пра звыклыя мясціны, бо экскурсаводамі падчас Фэсту выступаюць як адмыслоўцы ў гэтай прафесіі, так і вядомыя гісторыкі, культуролагі, музейныя супрацоўнікі, настаўнікі, краязнаўцы – тыя, хто сам займаецца вывучэннем нашай гісторыка-культурнай спадчыны і гатовы падзяліцца сваімі ведамі з усімі цікаўнымі.
Сайт “Фэста экскурсаводаў” : http://fest.icomos.by/







