Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Вялікая Айчынная: без хлусні і ашуканства

У мінулым годзе мы, беларусы, урачыста адзначалі 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гарадах, пасёлках Бацькаўшчыны прайшлі незабыўныя мерапрыемствы, у навучальных і культурных установах адбыліся адметныя праекты, выклікалі рэзананс змястоўныя дыялогавыя пляцоўкі, адкрыліся новыя мемарыялы.

Сёння мы разам з братняй Расіяй, іншымі прагрэ­сіўнымі людзьмі былога СССР, планеты Зямля ўжо пачалі адзначаць 80-годдзе Вялікай Перамогі. Аднак мяне як грама­дзяніна самай міралюбівай у свеце краіны (міралюбнасці мы здольны навучыць многія нацыі) вельмі засмучае, што сёння ў свеце вандаламі руйнуюцца помнікі былой вайны, робяцца шматлікія спробы перапісаць гісторыю Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, а ворагі імкнуцца адабраць у нас наогул саму Перамогу. Заморска-заакіянскія цётачкі ды дзядзечкі імкнуцца, прымусіўшы і так ужо асірацелую Украіну, развязаць трэцюю сусветную…

Добра ўсё ж, што, нягле­дзячы ні на што, з фэйкамі можна змагацца. Сучаснікі праўду пра вайну могуць чэрпаць з іншых друкаваных вывераных, адрэдагаваных крыніц, якіх за дзесяцігоддзі СССР было выда­дзена вельмі многа. І інтэрнэт тады не шкодзіў! Беларускія, расійскія выдавецтвы выдалі шмат мастацкай, мемуарнай, дакументальнай літаратуры пра вайну. І сёння яна, як і раней, чакае сваіх чытачоў у бібліятэках. Многія храмы кнігі проста стаміліся без разумных, мудрых чытачоў-наведвальнікаў.

Нельга адразу не сказаць пра надзвычай святыя для мяне хронікі-энцыклапедыі «Памяць» раёнаў і гарадоў Беларусі. Дрэнна толькі, што моладзь пра гэтыя 150 кніг амаль нічога не ведае. А яны рупліва выдаваліся з 1985 па 2015 гады. Інакш як беспамяцтвам гэта нельга назваць. Сама ідэя выдання належала Пятру Машэраву і Алесю Петрашкевічу. Летапіс гэты быў распачаты гісторыяй Шумілінскага раёна ў 1985 годзе.

Вельмі добра, што цэнтральнае месца ў кнігах «Памяці» было адве­дзена Вялікай Айчыннай. Каштоўна, што тут змешчаны спісы воінаў Чырвонай Арміі, якія загінулі ў час абароны і вызвалення раёна (горада) і пахаваны на яго тэрыторыі; воінаў-землякоў, што загінулі ці прапалі без вестак; партызан, падпольшчыкаў, удзельнікаў антыфашысцкага руху, асоб, якія садзейнічалі партызанскаму руху і падполлю.

Менавіта са старонак гэтых кніг-рэквіемаў пакаленні, якія нарадзіліся ў апошнія дзесяцігоддзі, могуць даведацца пра подзвіг савецкіх салдат, мужнасць працаўнікоў тылу, усяго савецкага народа і пераняць эстафету памяці, стойкасці і гераізму продкаў, іх сапраўднай любові да сваёй Айчыны.

Ваенныя летапісцы паказваюць нам жорсткасць, бесчалавечнасць вайны, пакуты чалавека на вайне, бязлітасныя карцiны вынiшчэння ўсяго жывога на зямлi, вытручвання з душ аптымістычных пачуццяў. Пісьменнікі «ваеннага пакалення» не толькі перанеслі ў творы ўласны вопыт, але і дапамаглі ўбачыць пагрозу, якую неслі ўсім нацыям фашызм, вайна – і для пераможцаў, і для пераможаных.

У роднай прозе, паэзіі, драматургіі ваенная тэма надзвычай актуальная для аўтараў розных пакаленняў.

Канстанцін КАРНЯЛЮК

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 185 queries