Узровень узаемаадносін “падатковая інспекцыя – падаткаплацельшчык” у немалой долі характарызуецца падатковым адміністрыраваннем. Гэтае паняцце ўключае ў сябе працэс вылічэння і выплаты падаткаў, прадстаўлення падатковых дэкларацый, вядзенне рахункаў плацельшчыкаў, перапіску па пытаннях падаткаабкладання і інш. Спецыялістамі падлічана, што ў Беларусі за перыяд з 2010 года па 2011 год час на адміністрыраванне падаткаў скараціўся прыкладна на 100 гадзін. Гэта адбылося дзякуючы зніжэнню колькасці падаткаў і ўвядзенню электроннага дэкларыравання.
Падатковыя ведамствы многіх краін імкнуцца адысці ад папяровага дакументаабароту. Не з’яўляюцца выключэннем у гэтым плане і падатковыя органы нашай краіны. Замежны вопыт паказвае, што электроннае дэкларыраванне дазваляе панізіць затраты часу падаткаплацельшчыка на падрыхтоўку і прадстаўленне падатковай справаздачнасці, адмяняе неабходнасць з’яўляцца асабіста ў падатковую інспекцыю. Дзякуючы праграмнаму забяспячэнню, якое выкарыстоўваецца пры электронным дэкларыраванні, выключаецца магчымасць арыфметычных і лагічных памылак. Яно таксама ўтрымлівае падказкі па запаўненні той ці іншай формы, абнаўляецца пры змяненнях заканадаўства.
У мэтах прывядзення беларускага падатковага заканадаўства да сусветнага ўзроўню ў Падатковы кодэкс з 2012 года ўведзены абавязак плацельшчыкаў, у якіх сярэднеспісачная колькасць работнікаў перавышае 50 чалавек, прадстаўляць падатковыя дэкларацыі ў электронным відзе па ўстаноўленых фарматах. Прадстаўленне дэкларацый у электронным відзе гэта толькі адна з формаў электроннага абслугоўвання падаткаплацельшчыкаў. У электронным відзе можна весці і ўсю іншую перапіску – падаць заяву, атрымаць выпіскі па рахунку і шмат іншага.
Міхаіл ЦІМАШОЎ,
начальнік падатковай інспекцыі
Дэкларацыі – у новым фармаце
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ


