У Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў выхаванцы ваенна-патрыятычнага клуба «Адзінства» не змаглі застацца ў баку ад гэтай важнай тэмы.
Гутарка адбылася ў актавай зале пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 райаддзела па надзвычайных сітуацыях.

Намеснік начальніка аддела Дзмітрый Кляшняк звярнуўся да гісторыі памятнай даты: 11 красавіка 1945 года вязні канцлагера Бухенвальд здзейснілі інтэрнацыянальнае паўстанне, захапілі канцэнтрацыйны лагер і ўтрымлівалі яго да прыходу саюзных войскаў. На тэрыторыі акупаваных гітлераўскай Германіяй краін існавала гіганцкая сетка канцлагераў, якія сталі месцамі масавага знішчэння мільёнаў людзей. Жудасную статыстыку прывёў Дзмітрый Кляшняк: з 18 мільёнаў вязняў загінула 11 мільёнаў, больш за 15 працэнтаў з іх – дзеці ва ўзросце да 14 год…
Толькі захоўваючы памяць пра падзеі мінулага можна спадзявацца, што антычалавечая трагедыя не будзе мець паўтарэння.
Падрыхтавала Таццяна ШАРШНЁВА/Фота Вілейскага РАНС











