Навіну пра рамонт тратуару па Горкага многія віляйчане сустрэлі радасна, а веласіпедысты, убачыўшы распачаты фронт работ, патэлефанавалi ў рэдакцыю i паднялі «безбар’ернае» пытанне.

«Неабходна ўлічваць патрэбы кожнага жыхара горада і адразу рабіць паніжэнне бардзюрнага камня, каб пасля не было нараканняў на нязручнасць перамяшчэння і нікому не патрэбных «пераробак», – такая прапанова. Заўвага слушная: і мамы з дзеткамі ў калясках, і людзі з абмежаванымі магчымасцямі, і пажылыя маюць аднолькавую патрэбу ў камфортным перамяшчэнні – без бар’ераў.
Хочацца думаць, што адказныя службы возьмуць гэту інфармацыю сабе да ведама.

Таццяна ШАРШНЁВА/Фота Соф’і ЦЕРАШ








