Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

У вёсцы Чаромушкі згарэла двое маладых людзей

Пажар заўважылі суседзі, калі жылы дом ужо гарэў адкрытым полымем. Было гэта ў гадзіны чатыры раніцы. І адразу ж паляцеў сігнал у раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях:
– У вёсцы Чаромушкі Даўгінаўскага сельсавета гарыць дом!
Пажарныя аператыўна прыбылі па названым адрасе, узяліся тушыць пажар. Аднак дапамагчы тым, хто быў унутры, ужо не змог ніхто – два маладыя чалавекі 1981 і 1987 гадоў нараджэння загінулі. Як адзначалі вяскоўцы, напярэдадні маладыя людзі выпівалі…
– Папярэдняя прычына пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём у час курэння, – расказвае інспектар інспекцыі дзяржпажнагляду Андрэй Балаш. – Зараз ідзе следства.
Яшчэ дзве ахвяры пажару. Але ці агонь вінаваты ў трагедыі? Забойцамі можна лічыць спіртное і тытунь, рабамі якіх становяцца некаторыя. Ці ўсведамляюць, што такім чынам становяцца самазабойцамі?
Ірына БУДЗЬКО

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 168 queries