У панядзелак, калі на краіну пасыпаўся снег, на дарогах было не праехаць. Па-першае, з-за вялікай колькасці снегу, па-другое, з-за пешаходаў, якія вымушаны былі ісці не па тратуарах, а па дарогах. Тэлефанаванняў наконт заснежаных дарог, як не дзіўна, не было. Мабыць, усе разумелі, што цяжка ў адзін момант адолець стыхію. Затое быў адзін званок. які прымусіў парадавацца за нашых дарожнікаў.
– Я цяпер еду з Барысава ў Вілейку, – расказваў вадзіцель мікрааўтобуса, індывідуальны прадпрымальнік, – і хачу падзякаваць нашым дарожнікам. Праехаў Барысаўшчыну, Лагойшчыну – усюды замецена, толькі адна каляя для машын. Нават пару разоў ў аварыю ледзь не трапіў. Толькі пераехаў мяжу з Вілейскім раёнам, быццам, у другой краіне апынуўся. Дарогі пачышчаныя! Дзве каляі. Еду і радуюся за Вілейшчыну, што ў нас так. Вырашыў вам патэлефанаваць, бо трэба, напэўна, падзякаваць тым людзям, дарожнікам, якія ўбіраюць снег. Дзякуй ім вялікі!
Праз паўгадзіны вадзіцель патэлефанаваў зноўку:
– Даехаў да Вілейкі без прыгод, снегу на дарогах няма. Прыемна, што тут казаць. Дзякуй вялікі нашым дарожнікам.
Анатоль ЗАНКАВІЧ
«Еду і радуюся за Вілейшчыну»
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ







