Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Мы і наша праўда

Мы. Гэта кароткае слова для беларусаў набыло новае і вельмі шырокае гучанне са з’яўленнем у календары дзяржаўных свят Дня народнага адзінства. І калі раней, магчыма, нехта нават не задумваўся над сэнсам вершаваных радкоў Янкі Купалы «Ты з Заходняй, я з Усходняй нашай Беларусі», сёння кожны разумее, як важна памятаць сваю гісторыю і захоўваць тое, што нас аб’ядноўвае – мову, культуру, традыцыі і сваю зямлю.

Наша адзінства – у імк­ненні жыць на роднай зямлі сваім розумам і сваёй працай, як казаў, звяртаючыся да ўдзельнікаў патрыятычнага форуму «Калі мы адзіныя», Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Менавіта адзінства беларусаў дазволіла нацыі пераадолець мноства цяжкасцей і выстаяць. Не ўсім гэта даспадобы – таму вакол столькі намаганняў раз’яднаць народ, у тым ліку з дапамогай дэзінфармацыі. Але пакуль там расказваюць пра «дыктатуру», наша краіна ўводзіць бязвіз. Людзі едуць адтуль, дзе растуць кіламетровыя агароджы і на нас гля­дзіць натаўская зброя, і на свае вочы бачаць, як ёсць на самой справе, робячы адпаведныя высновы – і зусім не на карысць тых, хто забараняе ім сюды ехаць. Так Беларусь на хлусню адказвае праўдай.

Падчас форуму быў дадзены старт усебеларускай акцыі «Марафон адзінства». «Гэта будзе марафон трыадзінства традыцый: нацыянальнай культуры, якую беражліва захоўваем і развіваем, талентаў нашых людзей, якімі славіцца наша зямля, прыгажосці славянскай душы, якая напаўняе свет вакол гармоніяй і ўзаемапаразуменнем», – сказаў Аляксандр Лукашэнка. Сёння абласное мерапрыемства, прымеркаванае да Дня народнага адзінства, праходзіць у Маладзечна. Акцыя крочыць па Беларусі – нашай зямлі, часцінка якой ёсць у сэрцы кожнага з нас. І кожны ведае – іншай радзімы не будзе.

Таццяна ШАРШНЁВА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 146 queries