У кожным з яго раздзелаў было па сем пытанняў. Людзі, сучаснасць, этнаграфія, прырода, літаратура, гісторыя… Пытанні па гэтых галінах былі цікавымі і няпростымі.
– Адказы трэба было пашукаць, – расказала Тамара Аляксандраўна. А часу, каб адказаць і даслаць свае адказы арганізатарам конкурсу, было не так і шмат – два тыдні. У пошуку ісціны знаходзілася ўся сям’я: Тамара Аляксандраўна, сын, пяцікласнік Мікалай, і муж, Уладзімір Казіміравіч. Сваім азартам ён прымушаў усіх праяўляць актыўны пошук звестак. Які від працы не адлюстраваў Якуб Колас у «Новай зямлі», якую лічаць энцыклапедыяй сялянскага жыцця? Аказалася – капанне бульбы. Якая мясціна самая туманная ў Беларусі? Ёю аказаўся горад Навагрудак. А самым складаным падалося наступнае пытанне. Што рабілі нашы продкі ў Калядную ноч, каб хатняя жывёла не блукала, не гублялася, а варочалася дамоў? У розных крыніцах падаваліся розныя варыянты. Аказалася, для гэтага звязвалі ножкі стала і клалі пад абрус сена. Такія варыянты дала сям’я Томкавічаў, і абодва яны аказаліся правільнымі.
Сумесныя намаганні далі плён – іх вызначылі абсалютнымі пераможцамі. Дыпломы і кнігі беларускіх пісьменнікаў з аўтографам – такі прыз за ўдзел у конкурсе.
Таццяна ШАРШНЁВА



